Горача будзе на наступным тыдні ў Беларусі, з панядзелка — 28 градусаў і больш

Горача будзе на наступным тыдні ў Беларусі, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА намеснік начальніка службы метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Святлана Рыбакова.
«Пачатак лета ў гэтым годзе выдаўся халаднаватым, тэмпературны фон першых двух тыдняў чэрвеня аказаўся ў асноўным на 1-2 градусы ніжэйшым за кліматычную норму, і толькі па паўднёвым захадзе краіны складаў амаль норму. Але ў бліжэйшыя дні надвор’е палепшыцца», — паведаміла сіноптык. У бліжэйшыя суткі ўмовы надвор’я на тэрыторыі Беларусі ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, толькі ўдзень па захадзе выявіцца ўплыў франтальнага раздзелу.
У пятніцу будзе пераважна без ападкаў, толькі днём па захадзе краіны ў асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 6-12 градусаў вышэй за нуль, у асобных раёнах паветра астыне да плюс 3-5 градусаў, удзень чакаецца 20-26 градусаў.
У суботу, 17 чэрвеня, пад уплывам франтальнага раздзелу, які перамяшчаецца з Польшчы, пераважна па паўднёва-заходняй палавіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Ноччу і раніцай магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 8-15 градусаў вышэй за нуль, у паўночна-ўсходніх раёнах пры ясным небе яна панізіцца да плюс 6-7 градусаў. Днём будзе 16-23 градусы цяпла, па паўночным усходзе паветра прагрэецца да плюс 25 градусаў.
У нядзелю, 18 чэрвеня, надвор’е ў Беларусі будзе фарміраваць пераважна вобласць павышанага атмасфернага ціску. Будзе без ападкаў, толькі ноччу па паўднёвым захадзе Беларусі яшчэ не абыдзецца без невялікіх кароткачасовых дажджоў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 6-13 градусаў вышэй за нуль, у дзённы час максімальныя тэмпературы дасягнуць адзнак 21-27 градусаў.
Святлана Рыбакова адзначыла, што ў пачатку наступнага тыдня чакаецца цёплае надвор’е. У панядзелак і аўторак, 19-20 чэрвеня, на пераважнай частцы тэрыторыі краіны захаваецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску.
У панядзелак будзе пераважна без ападкаў, толькі днём па поўначы краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Тэмпература паветра ўначы складзе 9-16 градусаў вышэй за нуль, удзень чакаецца 22-28 градусаў цяпла.
У аўторак, 20 чэрвеня, будзе таксама пераважна без ападкаў, толькі днём у паўночна-заходніх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 10-17 градусаў вышэй за нуль, удзень прагназуецца 22-27 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да плюс 29 градусаў.
У сераду, 21 чэрвеня, надвор’е абумовіць атмасферны фронт, за якім пачне паступаць больш свежае паветра з Балтыйскага мора, у асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Тэмпература паветра ўначы складзе 11-18 градусаў вышэй за нуль, удзень будзе 18-25 градусаў цяпла, толькі па паўднёвым усходзе чакаецца да плюс 28 градусаў.
Крыніца
administrator

Recent Posts

Тэрыторыя бяспекі. Яны выбралі пажарную службу

Сіла ратаўнікоў – у традыцыях і пераемнасці пакаленняў. Пакуль людзі маюць патрэбу ў дапамозе, на…

5 часов ago

25 ліпеня – Дзень пажарнай службы

Паважаныя работнікі органаў і падраздзяленняў МНС, ветэраны пажарнай службы! Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным…

6 часов ago

Дзень пажарнай службы – у Дзятлаўскім РАНС

Ратаўнікі Дзятлаўшчыны прынялі ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных Дню пажарнай службы. Гасцямі святочнага канцэрта сталі…

18 часов ago

Як аформіць імігранта на работу?

У Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце прайшоў семінар па тэме “Аб парадку прыцягнення замежнай рабочай сілы…

19 часов ago

Прынялі ўдзел у акцыі “Павер у сябе!”

У рамках акцыі “Павер у сябе!” у Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна адбылася прафарыентацыйная…

20 часов ago

«Чтобы не утонули в волоките». Лукашенко собрал совещание по реализации ключевых инвестпроектов за рубежом

Президент Беларуси Александр Лукашенко собрал совещание о путях ускорения работы по ключевым инвестиционным проектам с…

21 час ago