Горача будзе на наступным тыдні ў Беларусі, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА намеснік начальніка службы метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Святлана Рыбакова.
“Пачатак лета ў гэтым годзе выдаўся халаднаватым, тэмпературны фон першых двух тыдняў чэрвеня аказаўся ў асноўным на 1-2 градусы ніжэйшым за кліматычную норму, і толькі па паўднёвым захадзе краіны складаў амаль норму. Але ў бліжэйшыя дні надвор’е палепшыцца”, – паведаміла сіноптык. У бліжэйшыя суткі ўмовы надвор’я на тэрыторыі Беларусі ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, толькі ўдзень па захадзе выявіцца ўплыў франтальнага раздзелу.
У пятніцу будзе пераважна без ападкаў, толькі днём па захадзе краіны ў асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 6-12 градусаў вышэй за нуль, у асобных раёнах паветра астыне да плюс 3-5 градусаў, удзень чакаецца 20-26 градусаў.
У суботу, 17 чэрвеня, пад уплывам франтальнага раздзелу, які перамяшчаецца з Польшчы, пераважна па паўднёва-заходняй палавіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Ноччу і раніцай магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 8-15 градусаў вышэй за нуль, у паўночна-ўсходніх раёнах пры ясным небе яна панізіцца да плюс 6-7 градусаў. Днём будзе 16-23 градусы цяпла, па паўночным усходзе паветра прагрэецца да плюс 25 градусаў.
У нядзелю, 18 чэрвеня, надвор’е ў Беларусі будзе фарміраваць пераважна вобласць павышанага атмасфернага ціску. Будзе без ападкаў, толькі ноччу па паўднёвым захадзе Беларусі яшчэ не абыдзецца без невялікіх кароткачасовых дажджоў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 6-13 градусаў вышэй за нуль, у дзённы час максімальныя тэмпературы дасягнуць адзнак 21-27 градусаў.
Святлана Рыбакова адзначыла, што ў пачатку наступнага тыдня чакаецца цёплае надвор’е. У панядзелак і аўторак, 19-20 чэрвеня, на пераважнай частцы тэрыторыі краіны захаваецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску.
У панядзелак будзе пераважна без ападкаў, толькі днём па поўначы краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Тэмпература паветра ўначы складзе 9-16 градусаў вышэй за нуль, удзень чакаецца 22-28 градусаў цяпла.
У аўторак, 20 чэрвеня, будзе таксама пераважна без ападкаў, толькі днём у паўночна-заходніх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 10-17 градусаў вышэй за нуль, удзень прагназуецца 22-27 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да плюс 29 градусаў.
У сераду, 21 чэрвеня, надвор’е абумовіць атмасферны фронт, за якім пачне паступаць больш свежае паветра з Балтыйскага мора, у асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Тэмпература паветра ўначы складзе 11-18 градусаў вышэй за нуль, удзень будзе 18-25 градусаў цяпла, толькі па паўднёвым усходзе чакаецца да плюс 28 градусаў.
Крыніца
About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации