Сёлетні ліпень стаў адметным для жыхароў вуліцы Катоўскага ў Дзятлаве: у іх з’явіўся цэнтральны водаправод, якога тут не існавала больш за 20 гадоў. Гэта стала рэальнасцю дзякуючы ініцыятыве саміх дзятлаўчан, якія звярнуліся са сваёй праблемай у Дзятлаўскае РУП ЖКГ.

– На сёння ў краіне дзейнічаюць нормы ўказа № 488 аб пракладванні сетак водаправода і каналізацыі, згодна з якім сеткі камунікацыі могуць пракладвацца або за сродкі бюджэту, або саміх грамадзян. У першым выпадку насельніцтву даводзіцца часам вельмі доўга чакаць сваёй чаргі, каб палепшыць якасць жыцця. Аператыўней і эфектыўней – браць сітуацыю ў свае рукі, як зрабілі на вуліцы Катоўскага, – расказаў дырэктар Дзятлаўскага РУП ЖКГ Васіль Пяцюк.

Васіль Васільевіч адзначыў, што жыхары вуліцы пайшлі шляхам стварэння невялікага кааператыву і за кошт сваіх сродкаў вырашылі правесці работы па пракладванні водаправоднай сеткі, так даўно патрэбнай тут. Яны заказалі праект, распрацавалі праектна-каштарысную дакументацыю, узгаднілі з жылкамунгасам, што колькасць спажыўцоў складзе шэсць чалавек, закупілі матэрыялы. Дзятлаўскае РУП ЖКГ аказала насельніцтву транспартныя паслугі па падвозцы матэрыялаў, вырашыла арганізацыйныя пытанні (у тым ліку па абмежаванні дарожнага руху). Цяпер камунальнікі пракладваюць водаправодную сетку даўжынёй каля 160 метраў з мантажом трох размеркавальных калодзежаў і ў хуткім часе падключаць абанентаў да яе.

Галоўным ініцыятарам і арганізатарам праекта выступіў жыхар вуліцы Іосіф Буйко.

  – Жыву на гэтай вуліцы пяць гадоў, увесь гэты час не было водаправоднай вады, толькі з калодзежа. У суседзяў нават там, дзе была вада, напор зусім слабы. Вырашылі не чакаць, пакуль сітуацыя сама зменіцца, а дзейнічаць. Спачатку чатыры, затым яшчэ два чалавекі далучыліся. Жылкамунгас пасадзейнічаў, дапамог парадай і справай. Сабралі грошы, выбралі самы даступны па кошце варыянт, зрабілі праект за паўтары тысячы рублёў, яшчэ крыху грошай на работы засталося. Затое хутка ўжо будзем з вадой.

Яго суседка Валянціна Пятроўна расказвае:

– Усё жыццё тут, і заўсёды былі прыгоды з вадой. Спачатку ў нас была помпа для перакачвання вады з калодзежа, потым другая, больш магутная, але яны працавалі з пераменным поспехам, ламаліся. Гадоў з дзесяць таму нам дазволілі падключыцца ад суседзяў, нават лічыльнік свой маем. Але калі ў адным канцы вуліцы нехта палівае агарод, у другім немагчыма памыцца, бо нават калонка не загараецца без напору вады. Дзякуй добрым суседзям, што ўзяліся арганізаваць усё, вырашыць пытанне.

Пры гэтым практычна ў кожнага з жыхароў вуліцы Катоўскага ў райцэнтры ёсць свая ванная, санвузел, водаправод, падведзены па двары да дома. Засталося дачакацца цэнтралізаванага падключэння вады і карыстацца гэтымі зручнасцямі на 100 %.

Са свайго боку, у Дзятлаўскім РУП ЖКГ заўважаюць, што згаданая сітуацыя – нярэдкая для горада і раёна. У даўнейшыя часы нормай жыцця было “ўрэзваць” ваду ад суседзяў без замераў труб і разлікаў. Адсюль і праблемы з разборам вады, калі яе ўсім не хапае або трубы не вытрымліваюць. Аднак грамадзяне могуць самі звярнуцца ў арганізацыю, ініцыіраваць праверку сістэмы і разам са спецыялістамі распрацаваць стратэгію дзеянняў.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае #ГОД БЛАГОУСТРОЙСТВА

administrator

Recent Posts

Рыхтавацца да зімы – загадзя і грунтоўна

Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло…

10 часов ago

Последствия выплаты заработной платы «в конверте» для нанимателей

Под зарплатой «в конверте» принято понимать незаконную форму  оплаты труда, при которой часть или весь…

10 часов ago

Навучыліся аказваць неадкладную дапамогу

Другі раз запар у Беларусі прайшоў рэспубліканскі міжведамасны адукацыйны праект “Запусці сэрца”, арганізатарамі якога выступаюць…

11 часов ago

Добрахвотнікаў стала больш

У рамках месячніка Таварыства Чырвонага Крыжа ў Дзятлаве адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў новым валанцёрам аб’яднання.…

11 часов ago

Макроэкономическая стабильность и повышение качества жизни. Александр Лукашенко назвал базовые цели ЕАЭС

Президент Беларуси Александр Лукашенко на заседании Высшего Евразийского экономического совета назвал базовые цели ЕАЭС, передает корреспондент БЕЛТА. "Реагировать…

12 часов ago

Программа заключительных мероприятий XV Республиканского фестиваля национальных культур

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

12 часов ago