Год добраўпарадкавання. Спартыўныя і пазітыўныя! (+відэа)

Ведаеце, чаму гарадскі пляж у Дзятлаве стаў месцам прыцягнення дарослых, дзяцей і моладзі? Сакрэт просты: нядаўна тут з’явілася новая воркаўт-пляцоўка і новыя катамараны, каб найлепшым чынам бавіць час разам на пляжы і возеры.

Магчымасць за сімвалічную суму паплаваць на катамаранах, не пакідаючы Дзятлава, мясцовыя жыхары атрымалі дзякуючы спонсарскай дапамозе.

– Шчодрым падарункам аматараў пляжнага адпачынку сёлета парадавалі сельгаспрадпрыемствы раёна: ААТ “Граніт-Агра”, КСУП “Хвінявічы” і “Войневічы” за ўласныя сродкі набылі тры катамараны коштам па 4 тысячы рублёў кожны. Цяпер яны знаходзяцца на балансе раённага фізкультурнага клуба і ўжо карыстаюцца папулярнасцю ў дзятлаўчан і гасцей раёна, – расказала дырэктар Дзятлаўскага фізкультурна-спартыўнага клуба Вольга Васіленка. – Хачу выказаць словы ўдзячнасці спонсарам, якія, нягледзячы на гарачую пару жніва, штодзённыя клопаты і актуальныя задачы, робяць шмат для дабрабыту дзятлаўчан, каб тыя маглі бавіць час цікава і карысна.

Навучэнка сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча Арына Ганчар, якая прыйшла адпачыць на возера разам з сястрой, татам і сяброўкамі, падзялілася ўражаннямі ад воднага падарожжа:

– Вельмі здорава, што паплаваць на катамаране мы можам у сваім горадзе. Сёння я тут разам з татам, але абавязкова буду прыходзіць яшчэ. Увогуле, пляж стаў утульным і прыгожым, тут можна купацца і адпачываць на драўляных шэзлонгах, гуляць кампаніяй у пляжны валейбол, што мы таксама ахвотна робім.

З’яўленне новай шматфункцыянальнай спартыўнай пляцоўкі стала лагічным прадаўжэннем работы па развіцці інфраструктуры гарадскога пляжа.

– У мінулым годзе на пляжы абнавілі паплаўковую лінію, устанавілі арэлі, шэзлонгі, інфармацыйныя шчыты, зманціравалі валейбольную пляцоўку, – расказаў дырэктар Дзятлаўскага РУП ЖКГ Васіль Пяцюк. – Сёлета пракладваем да гэтага месца дарожку, якая будзе асфальтавана. А для таго, каб дзятлаўчане заставаліся спартыўнымі і пазітыўнымі, было вырашана ўсталяваць на пляжы спартыўны комплекс, які каштаваў больш за 26 тысяч рублёў. Ён быў закуплены за сродкі Дзятлаўскага РУП ЖКГ. За стварэнне спартыўнага комплексу для дзятлаўчан узялася адна з мінскіх фірм, мантаж са стварэннем бетоннай пляцоўкі праводзім сваімі сіламі. Ён даступны для ўсіх жадаючых: спадзяёмся, дзятлаўчане з радасцю будуць тут займацца спортам або проста бавіць час.

Старшакласнік сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы Яўген Кавальскі прыходзіць на пляж не толькі адпачыць, але і падтрымаць спартыўную форму, у чым выдатна дапамагае трэнажорны комплекс.

– Цудоўная пляцоўка для заняткаў фізічнай культурай! – гаворыць юнак. – Мне падабаецца, што трэнажоры на вуліцы, у свабодным доступе, бо не трэба падладжвацца пад нечы рэжым работы. Ёсць вольны час – і я на пляжы, тут можна сумяшчаць спорт з адпачынкам на вадзе. Комплекс шматфункцыянальны, падыходзіць для трэніроўкі розных груп мышц. Думаю прыходзіць сюды займацца рэгулярна.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае #ГОД БЛАГОУСТРОЙСТВА

administrator

Recent Posts

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

2 часа ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

2 часа ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

3 часа ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

4 часа ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

4 часа ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

7 часов ago