Год добраўпарадкавання. Падарункі для любімага горада

У гэтым годзе Дзятлава адзначае сваё 575-годдзе. З гэтай нагоды прадпрыемствы і арганізацыі раёна вырашылі ў выглядзе спонсарскай дапамогі райцэнтру зрабіць памятныя падарункі, якія ўпрыгожаць горад на радасць дзятлаўчанам і гасцям.

На сёння да ініцыятывы далучыліся 22 арганізацыі Дзятлаўшчыны, якія закупілі для ўпрыгажэння горада малыя архітэктурныя формы. А каб сюрпрызы былі не толькі прыемнымі, але і карыснымі, яны былі ўзгоднены з аддзелам архітэктуры і жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама.

Жыхары райцэнтра, магчыма, ужо заўважылі новыя кветкавае кашпо побач са святлодыёднай панэллю “зубр” на алеі Маці, якое набыў Дзятлаўскі ўчастак Слонімскага занальнага вузла электрасувязі Гродзенскага філіяла РУП “Белтэлекам”.

Арку з кветкавымі кашпо каля фантана ў скверы па вуліцы Савецкай падарыла ААТ “Дварэцкі льнозавод”.

ДРБУ-119 закупіла для райцэнтра урну для смецця і лаўку, мантаж якіх ужо пачаўся каля гандлёва-сэрвіснага цэнтра.

Адказным за прыём на баланс і размяшчэнне малых архітэктурных форм з’яўляецца Дзятлаўскае РУП ЖКГ. Дырэктар арганізацыі Васіль Пяцюк расказаў, што яшчэ цікавага ў хуткім часе з’явіцца ў горадзе:

– Хочацца выказаць словы ўдзячнасці арганізацыям раёна за спонсарскую дапамогу, дзякуючы якой горад Дзятлава стане яшчэ больш прыгожым і ўтульным. Усе малыя архітэктурныя формы закупляюцца адпаведна з узгодненым пералікам. Істотная частка лавак і урнаў для смецця, атрыманых у падарунак, будзе размешчана ўздоўж набярэжнай гарадскога возера. Плануем там усталяваць пяць лавак і урнаў, а таксама зрабіць рэканструкцыю вулічнага асвятлення з пераносам яго да берагавой лініі. Упэўнены, што дзякуючы гэтаму названая тэрыторыя стане яшчэ больш папулярнай у мясцовых жыхароў для прагулак з сям’ёй. На працягу верасня падарункі будуць дастаўляцца і акумулявацца на складзе Дзятлаўскага РУП ЖКГ. Згодна з планамі, да канца кастрычніка ўсе яны будуць устаноўлены ў горадзе.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#годблагоустройства #пятилеткакачества #Дятлово #нашелучшее

administrator

Recent Posts

«За безопасность вместе». Дворовой сход в Поречье

В рамках республиканской профилактической акции «За безопасность вместе» работники Дятловского районного отдела по чрезвычайным ситуациям…

10 минут ago

В управлении по труду, занятости и социальной защите можно получить информацию по вопросам обучения

Положением о порядке организации обучения и трудоустройства по направлению органов по труду, занятости и социальной защите, утвержденным постановлением Совета…

1 час ago

Дзякуй за працу, дарожнікі!

Нягледзячы на ўмовы надвор’я, яны кожны дзень старанна працуюць, каб дарогі нашага раёна заставаліся зручнымі,…

4 часа ago

Чаму не працуюць і на якія сродкі жывуць?

У Новаяльнянскім сельвыканкаме прайшло чарговае пасяджэнне мясцовага савета грамадскага пункта аховы правапарадку, сумешчанае з выязным…

21 час ago

Якія гібрыды кукурузы лепш пасеяць?

Раённы семінар-прэзентацыя для кіраўнікоў і галоўных аграномаў гаспадарак Дзятлаўшчыны з дэманстрацыяй у полі гібрыдаў кукурузы…

22 часа ago

Засцеражы сябе на дарозе!

Рэспубліканская прафілактычная акцыя “Стань прыкметным у цёмны час сутак” праходзіць у Беларусі для павышэння бяспекі…

22 часа ago