Упершыню ў Казлоўшчынскай сярэдняй школе прайшоў тыдзень пазітыву, накіраваны на фарміраванне спрыяльнага псіхалагічнага мікраклімату ў школе, а таксама на прапаганду каштоўнасці жыцця.

Пачаўся тыдзень з “Аранжавага настрою”. Навучэнцы пачатковай школы пастараліся пераканаць старэйшых сяброў у тым, што аранжавы колер – гэта цяпло, сонца, асалода і выдатны настрой. А яшчэ менавіта ў першы дзень тыдня дзецям у школьнай сталовай выдалі апельсіны. І вось ён – пазітыўны настрой!

Акцыя “Мы галасуем за жыццё” працягнула тыдзень. Прымацаванымі далонькамі педагогі і навучэнцы сцвярджалі, што самае каштоўнае ў чалавека – гэта жыццё!

На наступны дзень у “Куфэрку пажаданняў” апынуліся толькі добрыя словы і цёплыя пажаданні ў адрас сваіх сяброў.

На працягу ўсяго тыдня вучні рыхтавалі калажы. “На нашым калажы толькі ўсмешлівыя асобы, таму што такія людзі выглядаюць маладзей, жывуць даўжэй і размяшчаюць да сябе навакольных”, – гаворыць класны кіраўнік 6 “А” класа Ламака І. А.

Завяршыўся тыдзень шостым школьным днём. Мерапрыемства «Гуляем і здароўе, і атрымліваем пазітыў», праведзенае сумесна з работнікамі Дома культуры, спрыяла выхаванню якасцей асобы, неабходных для паспяховай сацыялізацыі навучэнцаў у наш такі непрадказальны час.

Я думаю, што мы пераканалі нашых дзяцей у тым, што трэба “Глядзець на жыццё пазітыўна” на працягу ўсяго навучальнага года.

Галіна Хілімончык,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Нам даверана памяць. “Без тэрміну даўнасці”: гісторыя для дзятлаўчан
Прямая линия

Прямая линия

15 января, 2025
ГрадусПлюс. Гэта немагчыма есці

1 Комментарий

  • Интересно!

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации