10 мая з канцэртнай праграмай “Гэтых дзён не змоўкне слава” Дзятлава наведалі навучэнцы і педагогі Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы.

Юныя артысты выступалі ў актавай зале Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна перад наведвальнікамі аддзялення дзённага знаходжання для пажылых людзей, аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў “Праменьчык”, удзельнікамі раённай арганізацыі ГА “БелТІЗ”, работнікамі Цэнтра.
У рамках канцэртнай праграмы “Гэтых дзён не змоўкне слава” вучні ўзгадалі асноўныя вехі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, праспявалі хіты мінулых гадоў і сучасныя песні, падрыхтавалі інсцэніроўкі і танцы.

Напрыканцы выступлення настаўніца Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы Надзея Філімонаўна Канявега расказала, што сёлета ў школе рэалізоўваецца праект да 72-годдзя Вялікай Перамогі — “Гэтых дзён не змоўкне слава”. У рамках праекта і быў падрыхтаваны аднайменны канцэрт, які першымі ўбачылі сябры артыстаў па ўстанове, бацькі навучэнцаў і жыхары Круцілавічаў. Рыхтаваць музычныя нумары вучням і настаўнікам дапамагалі работнікі аддзела культуры і адпачынку “Данілавіцкі дом культуры”.

І. КАЎКЕЛЬ
Фота П. АДАМЧУКА

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации