Сёння ў жыхароў вуліцы 50 гадоў Кастрычніка пазапланавы суботнік.

Усе працуюць з добрым настроем і асаблівай стараннасцю.

Нагодай таму стаў бягучы рамонт дарожнага пакрыцця, які па даручэнні кіраўніцтва раёна праводзіць Дзятлаўскае РУП ЖКГ. Аўтадарога, якая апошнім часам вызначаецца павышанай інтэнсіўнасцю аўтамабільнага руху, была адрамантавана шчыльным слоем асфальтагрануляту. Як гэта адбывалася, расказаў дырэктар Дзятлаўскага РУП ЖКГ Васіль Пяцюк:

– Дзятлаўчане, напэўна, бачылі, як абнаўляюцца многія вуліцы райцэнтра. Пашкоджаны слой асфальту, дэмантаваны ў працэсе такіх работ, мы не ўтылізуем, а выкарыстоўваем па прызначэнні для рамонту іншых вуліц. Так адбылося з вуліцай 50 гадоў Кастрычніка. Прыемна, што мясцовыя жыхары не проста задаволеныя, яны масава выйшлі працаваць разам з камунальнікамі, каб хутчэй навесці парадак.

Самі насельнікі вуліцы не шкадуюць словаў удзячнасці і пазітыўных эмоцый:

Станіслаў Ранцэвіч:

– Як мы рады, што нарэшце наша вуліца прыведзена ў парадак! Дзякуй кіраўніцтву раёна за тое, што не пакідаюць нас сам-насам з праблемамі, дапамагаюць. Сёння камунальнікі прывезлі гранулят, будзе ў нас роўная дарога. Цяпер разам раўняем і ачышчаем узбочыны.

Ганна Емяльянчык:

– Жыву тут з нараджэння, вельмі люблю сваю вуліцу. Мы ўсе рады, што наша мясцовая ўлада клапоціцца аб тым, каб людзі жылі ў камфорце. Праблема сапраўды была: з-за рамонту побач з намі моста на рэспубліканскай трасе М-11 паток машын праз нашу невялікую ціхую вуліцу значна павялічыўся, пастаянна даводзілася змываць слой пылу з фасадаў дамоў, вокнаў і плоту. Думаю, цяпер гэта праблема вырашана. Калі нам робяць дабро, і мы самі не можам сядзець склаўшы рукі. Усе актыўна ўключыліся ў работу, ачысцілі ўзбочыны, каб усё было акуратна і прыгожа. Вельмі спадзяёмся, што ў будучым тут зробяць яшчэ і тратуары, каб па вуліцы было зручна перамяшчацца не толькі вадзіцелям, але і пешаходам.

Міхаіл Карпінец:

– Гэта ж практычна асфальт! Паглядзіце, як вуліца пераўвасобілася. Мы вельмі рады, што дарога прыводзіцца ў парадак, становіцца прыгожай. Усе выйшлі папрацаваць разам з камунальнай службай, бо яе работнікі стараюцца для нас. З другога боку, наша вуліца – шлях з цэнтра горада да абеліска Славы. У Дзень Перамогі, Дзень Незалежнасці, іншыя важныя для краіны святы яна становіцца вельмі ажыўленай. Так што гэта добрая справа не толькі для нас, а для ўсяго горада. Спадзяюся, вясной рамонт будзе прадоўжаны і даведзены да лагічнага завяршэння.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#НАШАЛЕПШАЕ #НАШЕЛУЧШЕЕ

administrator

Recent Posts

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

13 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

14 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

16 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

16 часов ago

О правилах поведения в цифровом пространстве

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

17 часов ago

Прамая тэлефонная лінія

14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…

17 часов ago