Гэта павінен ведаць кожны рыбалоў

Рыбаловам дазваляецца выкарыстоўваць прылады аднаго або розных відаў з агульнай колькасцю кручкоў не больш за 5 штук на аднаго чалавека.

Выключэнне складаюць члены Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў, якім дазволена выкарыстоўваць да 10 кручкоў, таксама ім дазваляецца ажыццяўляць лоўлю рыбы на дарожку з суднаў з рухавікамі.

За здабычу рыбы або іншых водных жывёлін без належнага дазволу або ў забаронены час ці тэрміны, у забароненых месцах, забароненымі прыладамі ці забароненымі спосабаміпрадугледжаныштрафу памеры ад 20 да 50 базавых велічыняў з канфіскацыяй прыладаў здабычы рыбы. Знаходжанне ў рыбалоўных угоддзях або на прылеглай да іх тэрыторыі на адлегласці да  аднаго кіламетра ад берагавой лініі рыбалоўных угоддзяў з забароненымі прыладамі рыбалоўства або рыбай, лоўля якой у дадзеным раёне і ў дадзены час або тэрміны забаронена або вага якой перавышае ўстаноўленыя нормы, без дакументаў, якія пацвярджаюць законнасць валодання рыбай, прадугледжаны штрафу памеры ад 5 да 30 базавых велічыняў. За іншыя парушэнні правілаў прадугледжаны штрафда 20 базавых велічыняў. Адначасова парушальнікам прыйдзецца кампенсаваць шкоду, нанесеную навакольнаму асяроддзю ў выніку незаконнайлоўлю рыбы.

Дазваляецца вылаў не больш за 5 кілаграмаў рыбы на аднаго рыбалова ў суткі і адной асобіны, калі агульная вага з улікам яе вагі ў суме будзе перавышаць 5 кілаграмаў, або адной асобіны, вага якой перавышае 5 кілаграмаў, а таксама лоўля рыбы ў якасці нажывы для лоўлі іншых відаў рыбы не больш за 30 штук на аднаго рыбалова ў суткі.

Таксама звяртаем увагу рыбаловаў, што выкарыстанне сачкоў дыяметрам не больш за 0,5 метра з памерам ячэйкі менш за 10 мм і пад’ёмных сетак памерам не больш за 1х1 метр і памерам ячэйкі менш за 10 мм дазволена толькі для лоўлі рыбы ў якасці прынады (жыўца) для лоўлі іншых відаў рыбы колькасцю не больш за 30 штук у суткі на рыбалова.Дазваляецца аматарская лоўля рыбы з адначасовым выкарыстаннем не больш за пяць кручкоў на рыбалова.

У якасці жыўца не могуць быць выкарыстаны віды рыбы, якія не дасягнулі прамысловагапамеру, устаноўленага дзеючымі правіламі.

Пры аматарскім рыбалоўстве дазваляецца вылаў рыбы, якая не дасягнула прамысловага памеру, не больш за 20% ад колькасці вылаўленай рыбы, для якой устаноўлены прамысловы памер.

Забараняецца вылаў рыбы, якая занесена ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь – сцерлядзь, атлантычны ласось (сёмга), ручаёвая фарэль, еўрапейскі харыус, вусач звычайны, рыбец звычайны (сырць). Такая рыба павінна быць выпушчана.

Максім ЛАГУТА,
намеснік начальніка Навагрудскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Дзятлаўскія валейбалісткі – на п’едэстале лідараў рэспублікі

У Раўбічах у фінале рэспубліканскай спартакіяды па валейболе сярод дзяцей і юнацтва, якія займаюцца ў…

54 минуты ago

Опасность из леса: как защитить подворье от африканской чумы свиней?

В связи с установившимися погодными условиями и массовым посещением гражданами лесов, зон отдыха, вероятность «принести»…

60 минут ago

Прием и прямую телефонную линию проведет Андрей Жамойда

Прием и прямая телефонная линия пройдут 14 мая с 14.00 до 16.00 по адресу: г.…

1 час ago

Новые подходы в аспекте идеологического воспитания

С целью совершенствования профессиональной компетентности заместителей директора по воспитательной работе через новые подходы в идеологическом…

4 часа ago

Служба в Дятловском отделе Департамента охраны Министерства внутренних дел — выбор тех, кто думает о будущем

Сегодня стабильность — это не абстрактное слово, а конкретные условия жизни. Служба в органах внутренних…

5 часов ago

Дзяржаўныя сімвалы – гонар нашага народа

10 мая ў Беларусі адзначаецца вялікае свята, якое яднае беларускі народ, заклікае да згоды ўсіх…

23 часа ago