Генадзь Балбатоўскі: “Дзятлаўшчына ўнікальная па прыродных фактарах”

Дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі пабываў з рабочым візітам на Дзятлаўшчыне.

Генадзь Мікалаевіч расказаў, у чым курортная прывабнасць Дзятлаўшчыны, і як прайшоў рабочы год пасля змяненняў заканадаўства:

– Што тычыцца спецыфікі Дзятлаўскага раёна, то ён вылучаецца па ўнікальнасці прыродных лячэбных фактараў. Радонавых крыніц, якія выкарыстоўваюцца ў лячэбных мэтах, у Еўропе не больш за дзясятак. Запатрабаванасць курорта пацвярджаецца і запаўняльнасцю санаторыяў “Радон” і “Альфа Радон”, які з’яўляецца найбольш дарагім – прэміум-класа. Аказваецца, цэнавы крытэрый пры рэалізацыі санаторна-курортных паслугаў не самы галоўны. Запатрабаваны нават дарагія санаторыі, і “Альфа Радон” выйшаў на ўстойлівую работу. Мала таго, у рамках рэалізацыі інвест-праекта ў 2025 годзе ў ім будзе павялічана колькасць месцаў. З боку гендырэктара “Белаграздраўніцы” таксама агучаны прапановы па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы, што прывядзе да павышэння якасці паслугаў і прыцягнення інвестыцый на Дзятлаўшчыну. Напэўна, гэта будуць і дадатковыя працоўныя месцы, і павелічэнне заработнай платы. Санаторыі адназначна працуюць са станоўчым фінансавым вынікам і па эканамічнай дзейнасці адны з лепшых у рэспубліцы. Скажацца гэта і на дабрабыце жыхароў Дзятлаўшчыны. Па выкарыстанні прыродных лячэбных крыніц патэнцыял раёна яшчэ не вычарпаны.

Калі весці гаворку пра заканадаўства, то 2024 год адпрацаваны з унясеннем значных змяненняў у папярэдні ўказ. Негатыўных тэндэнцый не адзначана, наадварот, гэта дазволіла павялічыць колькасць ільготных пуцёвак пры захаванні медыцынскай эфектыўнасці, характэрнай для мінулых гадоў. Прынятыя новай рэдакцыяй указа меры павысілі даступнасць санаторыяў для грамадзян Беларусі.

Са старшынёй райвыканкама Андрэем Садоўскім мы абмеркавалі яшчэ і дзіцячае аздараўленне на Дзятлаўшчыне, бо тут няма стацыянарнага лагера. Як аказалася, задачу вырашае дзіцячы санаторый “Баравічок”, на базе якога штогод арганізоўваецца кругласутачны лагер. Патрэбы дзяцей задавальняюцца ў поўным аб’ёме, бо летам у раёне працуюць яшчэ і дзесяць летнікаў з кругласутачным знаходжаннем на базе школ. Прыярытэтна вырашаецца пытанне па выдзяленні пуцёвак для юных дзятлаўчан у “Баравічок”: летась выдзелена 101 – гэта высокі паказчык.

На сёння Дзятлаўшчына “робіць пагоду” і па экспарце курортных паслугаў ў Гродзеншчыне ў цэлым.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Ход сельхозработ (инфографика)

Оперативная информация Управления сельского хозяйства и продовольствия райисполкома на утро 11 августа 2026 года. Подписывайтесь…

1 час ago

ГрадусПлюс. Лёгкая нажыва – цяжкія наступствы

У ходзе рэйдавых мерапрыемстваў па аб’ектах АПК дзятлаўскія праваахоўнікі атрымалі інфармацыю аб крадзяжы таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў…

2 часа ago

В гостях у «Веселой планеты»

В рамках профилактической акции «Безопасные каникулы», которая продлится до конца лета, работники Дятловского райотдела по…

5 часов ago

На контроле – эффективность использования государственного имущества

Комитетом государственного контроля Гродненской области осуществляется контроль за вовлечением в хозяйственный оборот неиспользуемого и неэффективно…

7 часов ago

Эффективности использования бюджетных средств. Закупка услуг по стирке белья

В Комитете государственного контроля Гродненской области на постоянном контроле находится вопрос эффективности использования бюджетных средств.…

7 часов ago

Как правильно производить земляные работы

В настоящее время сложно представить себе жизнь городов и населенных пунктов, а также промышленных предприятий…

7 часов ago