Гісторыя Вялікай Айчыннай вайны – гэта не толькі летапіс вялікіх перамог, але і глыбокая, незагойная рана беларускага народа. Сёння, калі ў свеце ўсё часцей прадпрымаюцца спробы перапісаць мінулае, захаванне праўды становіцца суверэнным абавязкам кожнага з нас. Важнай вехай у гэтай справе стала чарговая навінка, якая паступіла ў кніжны фонд Дзятлаўскай раённай бібліятэкі.

Паважаныя чытачы! Запрашаем вас азнаёміцца з новым выданнем “Генацыд беларускага народа. Спаленыя вёскі”, якое выйшла пад агульнай рэдакцыяй Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Андрэя Шведа. Гэтая кніга стала доўгачаканым працягам маштабнай навукова-дакументальнай серыі, прысвечанай расследаванню злачынстваў нацыстаў і іх пасобнікаў на нашай зямлі.

Галоўнай асаблівасцю і каштоўнасцю навінкі з’яўляецца яе сучасны, высокатэхналагічны падыход да падачы матэрыялу. Выданне аб’яднала класічную друкаваную кнігу і лічбавыя тэхналогіі. Дзякуючы размешчаным на старонках QR-кодам, кожны чытач атрымлівае прамы доступ да ўнікальнай мультымедыйнай базы: пратаколаў допытаў ваенных злачынцаў і іх пасобнікаў, задакументаваных сведчанняў відавочцаў і візуальных архіўных матэрыялаў, эксклюзіўных відэаролікаў, прафесійна падрыхтаваных і агучаных дыктарамі.

Гэта дазваляе не проста чытаць сухія факты, а ў прамым сэнсе адчуць подых той эпохі і ўбачыць неабвержныя доказы трагедыі.

Матэрыялы выдання маюць выключнае значэнне для самага шырокага кола чытачоў. Кніга будзе незаменнай для кіраўнікоў і супрацоўнікаў дзяржаўных органаў і грамадскіх арганізацый, навукоўцаў, краязнаўцаў, музейных работнікаў і даследчыкаў гісторыі, настаўнікаў, выкладчыкаў і, што асабліва важна, навучэнцаў школ, каледжаў і студэнтаў ВНУ.

Дзятлаўская раённая бібліятэка запрашае ўсіх, каму неабыякавы лёс і гісторыя роднай Беларусі, наведаць бібліятэкі і асабіста адкрыць старонкі гэтага важнага выдання. Спаленыя вёскі жывуць, пакуль мы пра іх памятаем.

Марына БОРТКА,
бібліятэкар

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации