Своечасовая падрыхтоўка арганізацыі да работы ў асенне-зімовы перыяд пацвярджаецца пашпартам гатоўнасці, зарэгістраваным у органе дзяржаўнага энергетычнага і газавага нагляду.

Арганізацыі, якія маюць ва ўласнасці (гаспадарчым, аператыўным кіраванні) цеплакрыніцы, цеплавыя сеткі, сістэмы цепласпажывання, у перыяд падрыхтоўкі да асенне-зімовага перыяду абавязаны забяспечыць:

— наяўнасць поўнага камплекта тэхнічнай дакументацыі на цеплакарыстальныя ўстаноўкі і цеплавыя сеткі;

— наяўнасць у арганізацыі абслугоўваючага персаналу, які эксплуатуе цеплакрыніцу, цеплаўстаноўкі, цеплавыя сеткі або дагавора са спецыялізаванай арганізацыяй, а таксама наяўнасць у арганізацыі асобы, адказнай за цеплавую гаспадарку;

— выкананне работ па тэхнічным абслугоўванні і рамонце цеплавых сетак і абсталявання;

— праверку шчыльнасці закрыцця запорнай, дрэнажнай, паветраспускной і рэгулюючай арматуры на цеплавых сетках і цеплавых пунктах;

— правядзенне гідраўлічных выпрабаванняў і прамыванняў цеплавых сетак з афармленнем адпаведнага акта;

— праверку тэхнічнага стану кантрольна-вымяральных прыбораў, сістэм аўтаматычнага рэгулявання цепласпажывання;

— наяўнасць распарадчага дакумента арганізацыі, які ўстанаўлівае міжпаверачны інтэрвал манометра (у выпадку адсутнасці яго штогадовай праверкі),

— наяўнасць даных аб паверцы прыбораў уліку цеплавой энергіі (пры іх адсутнасці – дакументаў, якія пацвярджаюць накіраванне на паверку);

— рамонт, аднаўленне пашкоджанай цеплаізаляцыйнай канструкцыі цеплавых сетак, цеплаўстановак;

— наяўнасць у памяшканні цеплавога пункта неабходнай тэхнічнай дакументацыі, заключэння Дзяржпрамнагляду аб гатоўнасці паднаглядных цеплакрыніц.

Інспекцыя дзяржэнерганагляду і органы мясцовай выканаўчай улады будуць ажыццяўляць пастаянны кантроль за ходам рэгістрацыі пашпартоў гатоўнасці да работы ў ацяпляльны перыяд.

Таццяна ГЛУБОКАЯ,
дзяржаўны інспектар па энергетычным і газавым наглядзе

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Внимание! Сильная жара

Внимание! В дневные часы 6 августа (четверг) во многих районах Гродненской области максимальная температура воздуха…

6 часов ago

Какие темы обсуждались на встрече Натальи Кочановой с председателями местных Советов депутатов

Свято-Успенский Жировичский митрополичий мужской монастырь стал местом встречи Председателя Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь…

7 часов ago

Вот и первые участники нашего конкурса “За гранью грядки”

«Перамога» напоминает про ФОТОКОНКУРС огородных и садоводческих достижений как для начинающих любителей, так и состоявшихся…

7 часов ago

Дзе на Дзятлаўшчыне з’явіліся школьныя паліцы?

На календары жнівень, і бацькі школьнікаў усё часцей звяртаюць увагу на цэны і асартымент, плануюць…

7 часов ago

Приглашаем на праздник поселка

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

9 часов ago

Безопасное лето c «Экотуристом»

Чтобы летние каникулы оставили только приятные воспоминания, воспитанников палаточного лагеря «Экотурист» Крутиловичской базовой школы посетили…

9 часов ago