Своечасовая падрыхтоўка арганізацыі да работы ў асенне-зімовы перыяд пацвярджаецца пашпартам гатоўнасці, зарэгістраваным у органе дзяржаўнага энергетычнага і газавага нагляду.

Арганізацыі, якія маюць ва ўласнасці (гаспадарчым, аператыўным кіраванні) цеплакрыніцы, цеплавыя сеткі, сістэмы цепласпажывання, у перыяд падрыхтоўкі да асенне-зімовага перыяду абавязаны забяспечыць:

– наяўнасць поўнага камплекта тэхнічнай дакументацыі на цеплакарыстальныя ўстаноўкі і цеплавыя сеткі;

– наяўнасць у арганізацыі абслугоўваючага персаналу, які эксплуатуе цеплакрыніцу, цеплаўстаноўкі, цеплавыя сеткі або дагавора са спецыялізаванай арганізацыяй, а таксама наяўнасць у арганізацыі асобы, адказнай за цеплавую гаспадарку;

– выкананне работ па тэхнічным абслугоўванні і рамонце цеплавых сетак і абсталявання;

– праверку шчыльнасці закрыцця запорнай, дрэнажнай, паветраспускной і рэгулюючай арматуры на цеплавых сетках і цеплавых пунктах;

– правядзенне гідраўлічных выпрабаванняў і прамыванняў цеплавых сетак з афармленнем адпаведнага акта;

– праверку тэхнічнага стану кантрольна-вымяральных прыбораў, сістэм аўтаматычнага рэгулявання цепласпажывання;

– наяўнасць распарадчага дакумента арганізацыі, які ўстанаўлівае міжпаверачны інтэрвал манометра (у выпадку адсутнасці яго штогадовай праверкі),

– наяўнасць даных аб паверцы прыбораў уліку цеплавой энергіі (пры іх адсутнасці – дакументаў, якія пацвярджаюць накіраванне на паверку);

– рамонт, аднаўленне пашкоджанай цеплаізаляцыйнай канструкцыі цеплавых сетак, цеплаўстановак;

– наяўнасць у памяшканні цеплавога пункта неабходнай тэхнічнай дакументацыі, заключэння Дзяржпрамнагляду аб гатоўнасці паднаглядных цеплакрыніц.

Інспекцыя дзяржэнерганагляду і органы мясцовай выканаўчай улады будуць ажыццяўляць пастаянны кантроль за ходам рэгістрацыі пашпартоў гатоўнасці да работы ў ацяпляльны перыяд.

Таццяна ГЛУБОКАЯ,
дзяржаўны інспектар па энергетычным і газавым наглядзе

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации