Супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама далучыліся да акцыі Міністэрства лясной гаспадаркі “Лес! Дабро! Парадак!”. Яны прыбіралі галіны хмызнякоў у лесапаласе каля аўтазаправачнай станцыі ў райцэнтры. Добраўпарадкаванне ў гэтым месцы пачалося некалькі тыдняў таму, многія дзятлаўчане ўжо паспелі ўнесці свой уклад у гэтую добрую справу, але работы там заставалася яшчэ нямала, таму дапамога праваахоўнікаў аказалася вельмі дарэчы.

– Супрацоўнікі нашага аддзела ўнутраных спраў пастаянныя ўдзельнікі падобных мерапрыемстваў, – адзначыў старшы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх аддзела Павел Бараноўскі. – Іншыя арганізацыі ў рамках акцыі высаджваюць дрэвы, а мы накіравалі свае сілы на ўборку. Работа, лічым, вельмі карысная, бо парадак у лесе – гэта чыстае паветра, а значыць і моцнае здароўе людзей. Да таго ж, такая сумесная дзейнасць яшчэ больш умацоўвае калектыў, стварае камандны дух.

Прыклад у гэтай справе са сваіх старэйшых таварышаў бяруць і выхаванцы ваенна-патрыятычнага клуба “Мужнасць” АУС Дзятлаўскага райвыканкама, якія таксама прынялі ўдзел у гэтай рэспубліканскай акцыі. На тэрыторыі ляснога масіву каля Казлоўшчынскай гарадской бальніцы яны прыбіралі смецце, якога за доўгую зіму назапасілася нямала. На дапамогу ім прыйшоў кіраўнік клуба Андрэй Юшкевіч, намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў райвыканкама. Школьнікі запэўнілі, што працаваць усім разам было прыемна і зусім нескладана.

– Мы разумеем, што не проста наводзім парадак, а клапоцімся аб нашым агульным багацці – прыродных рэсурсах і захаванні лесу, – гавораць выхаванцы клуба.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае #НаРоднойЗемлеЖивиКакХозяин

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации