З кожным вясновым днём усё больш відаць, як не толькі абуджаецца прырода пасля марознай сёлетняй зімы, але і абнаўляецца і прыгажэе родны горад. Дзятлаўчане актыўна далучаюцца да месячніка па навядзенні парадку, які будзе доўжыцца яшчэ да сярэдзіны красавіка.

На яўрэйскіх могілках у райцэнтры працуюць работнікі Дзятлаўскага РУП ЖКГ.

– Штогод мы прымаем удзел у суботніках. Восенню звычайна наводзім парадак у гарадскім парку, а вясной – на розных аб’ектах, – расказвае дырэктар прадпрыемства Васіль Пяцюк. – Летась фарбавалі агароджу па вуліцах Камсамольскай і Савецкай, у гэтым годзе – ачышчаем яўрэйскія могілкі ў Дзятлаве. Выразаем кустарнікі, аварыйныя дрэвы і галлё, выграбаем сухую леташнюю траву, збіраем смецце. У работах прымае ўдзел увесь інжынерна-тэхнічны персанал, адміністрацыя, бухгалтэрыя, эканамісты, майстры. Настрой на працу ў нас заўжды баявы і адказны, таму што наводзім парадак на ўчастках, якія абслугоўвае наша жыллёва-камунальная гаспадарка на працягу года. Стараемся зрабіць усё як мага лепш, каб у наступным палегчыць работу нашым дворнікам.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации