29 ліпеня 2017 года ў цэнтр аператыўнага кіравання Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях ад жыхаркі вёскі Вялікія Краглі паступіла паведамленне аб пажары.

У выніку пажару пашкоджаны сцены, знішчаны дах і маёмасць унутры хаты.

На момант пажару гаспадыня адсутнічала, паколькі знаходзілася ў сацыяльнай установе. Было ўстаноўлена, што ў хаце ўжо даўно ніхто не жыве і за ёй не прыглядваюць. Магчыма, пажар адбыўся з-за падпалу ці неасцярожнага абыходжання з агнём невядомай асобай.

А. БЕЛЕНКА,
інспектар Дзятлаўскага РАНС

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации