Яскравай падзеяй года стаў першы абласны турыстычны злёт Гродзенскага абласнога прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму, які прайшоў на базе турысцка-аздараўленчага комплексу “Пышкі”.
Высокі ўзровень падрыхтоўкі і каманднага духу прадэманстравала зборная каманда Дзятлаўскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму з гучнай назвай “Дзятлаўскі замес”. У склад каманды ўвайшлі прадстаўнікі ключавых установаў культуры і турызму нашага раёна: Вольга Бойка і Марына Бортка (Дзятлаўская раённая бібліятэка), Вераніка Паўлоўская і Ксенія Гардзей (гісторыка-краязнаўчы музей), Анастасія Цяцерына, Святлана Венская і Іван Кашко (раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці), Аляксей Ківуля і Яўген Сячко (раённы турыстычны інфармацыйны цэнтр), Ірына Нічыпаровіч і Алена Міклаш (Казлоўшчынскі філіял Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў).
Праграма турзлёту была насычанай і складалася як са спартыўнага, так і творчага блокаў. У спартыўных дысцыплінах наша каманда прыняла актыўны ўдзел у эстафеце з перашкодамі і спаборніцтвах па віртуозным фігурным ваджэнні веласіпедаў. Асаблівую трапнасць нашы землякі праявілі ў дакладнай стральбе з лука – на гэтым этапе нядрэнны вынік паказаў Яўген Сячко і быў адзначаны памятным падарункам.
У творчым конкурсе “Візітная картка” каманда прадэманстравала журы свае лепшыя таленты, бліскучы гумар і згуртаванасць калектыву. Сапраўдным упрыгожаннем конкурсу стаў каларытны вобраз Бабы Ягі – гаспадыні лагера, якую цудоўна сыграла Ірына Нічыпаровіч і была адзначана памятным падарункам. Поспехам увянчаўся ўдзел нашай каманды і ў конкурсе прыгажосці: Анастасія Цяцерына паспяхова змагалася за прэстыжны тытул “Каралева лагера”, заваявала прызнанне журы і гледачоў і была ўзнагароджана каштоўным падарункам.
“Дзятлаўскі замес” паказаў выдатную фізічную падрыхтоўку, невычэрпны творчы патэнцыял і волю да перамогі, годна прадставіўшы Дзятлаўскі раён на абласным узроўні: зборная раёна была ўзнагароджана дыпломам за актыўны ўдзел і нязгасны камандны дух.
Марына БОРТКА,
старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі БПРКІСТ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Вясёлы школьны званок у новым навучальным годзе празвінеў 1 верасня для 1911 навучэнцаў Дзятлаўшчыны. Упершыню…
Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года! У…
Эфектыўнае выкарыстанне дзяржаўнай маёмасці, скарачэнне выдаткаў на прадпрыемствах, пошукі грыбнікоў, падрыхтоўка да ацяпляльнага сезона –…
Кожны чалавек – гаспадар свайго жыцця, пакуль яно прадаўжаецца. Апошні спачын і дастойная пашана памерлым…
Для супрацоўнікаў міліцыі, якія днём і ноччу аберагаюць спакой грамадзян, любячая і моцная сям’я –…
В Беларуси днем 1 сентября во многих районах страны ожидаются грозы, по юго-востоку - сильные…