Галоўны закон Рэспублікі Беларусь

15 сакавіка адзначаецца Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Напярэдадні такой важнай падзеі ў рознаўзроставай групе № 2 Гезгалаўскага ясляў-сада была праведзена пазнавальная гутарка “Галоўны закон краіны”.

У пачатку гутаркі педагог сацыяльны Галiна Гаўрош прачытала верш пра тое, што на карце свету нельга знайсці дом, у якім жывеш, але можна знайсці сваю краіну, наш агульны дом, і паказала Беларусь.

Затым педагог у казачнай форме пазнаёміла выхаванцаў з дзяржаўнымі сімваламі нашай рэспублікі – сцягам, гербам, гімнам.

У час гутаркі дзеці таксама больш падрабязна даведаліся, што абазначаюць кожны з сімвалаў на Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь: арнамент складаецца з геаметрычных фігур і называецца “Узыходзячае сонца”, вялікі ромб –  засеянае поле, а крыжык ў яго сярэдзіне сімвалізуе сонца, парныя ромбы абазначаюць, што з зярнятак жыта, сабраных у гэтым годзе, можна засеяць поле ў наступным. Затым выхаванцы называлі, што абазначаюць каласы, кветачкі канюшыны і льну, чырвоная зорка на гербе нашай краіны.

Потым праслухалі гімн нашай краіны. Выхаванцы ведаюць, што ў знак павагі гімн слухаюць і спяваюць стоячы.

Дзеці ўпэўніліся, што для таго, каб у грамадстве былі мір і парадак, усе грамадзяне павінны ведаць і паважаць законы сваёй краіны, асабліва асноўны закон – Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.

Падобныя мерапрыемствы дапамагаюць маленькім грамадзянам паглыбіць свае веды пра тое, што такое патрыятызм і адказнасць за дабрабыт нашай краіны.

Галiна ГАЎРОШ,
педагог сацыльны

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Чемпионат по волейболу

Встреча мужских команд Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

25 минут ago

Чемпионат области по волейболу

Встреча женских команд. Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

35 минут ago

ГрадусПлюс. Не так прыпаркаваўся. Што за гэта будзе?

Днямі ў сацыяльных сетках быў апублікаваны відэаролік аб прыпаркаваным на два месцы аўтамабілі на адной…

37 минут ago

Праект “#Місія 101: той, кім я ганаруся”. Матуліна сэрца радуецца і непакоіцца

Ратаўнікі Беларусі – сапраўдныя прафесіяналы, мужныя, валявыя, рашучыя, адказныя. Яны супрацьстаяць стыхіі, абараняюць жыццё і…

1 час ago

Ведай нашых! Тры дыпломы “Прадэкспа” – у повараў санаторыя “Радон”

З 17 па 20 лістапада ў Мінску прайшла 32-я Міжнародная спецыялізаваная выстава-кірмаш " Прадэкспа-2026", у…

1 час ago

Проверка отрядов народного ополчения пройдет в двух районах области

Об этом рассказал Юрий Караев. В Гродненской области проверка отрядов народного ополчения пройдет в двух…

2 часа ago