У Дзятлаве пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі прайшло чарговае пасяджэнне савета грамадскага пункта аховы правапарадку, што функцыянуе пры Дзятлаўскім РУП ЖКГ.
На яго былі запрошаны грамадзяне, якія стаяць на розных відах уліку ў аддзеле ўнутраных спраў райвыканкама, і асобы, не занятыя ў эканоміцы. Усяго прыйшлі восем чалавек, большасць з якіх адносяцца да катэгорыі “сямейныя скандалісты”, хаця былі неплацельшчыкі аліментаў, раней судзімыя асобы.
З кожным з іх у індывідуальным парадку праведзена прафілактычная размова, зарыентаваная на раней дапушчаныя правапарушэнні. Прыйшоўшых пад роспіс папярэдзілі аб захаванні ў далейшым патрабаванняў заканадаўства. Тым, каму дазваляюць здароўе і ўзрост, нагадалі, што трэба працаваць і ажыццяўляць свой уклад у эканоміку. З усімі без выключэння аб патрабаваннях правілаў супрацьпажарнай бяспекі пагаварыў намеснік начальніка Дзятлаўскага РАНС Сяргей Кухарчык. Ён расказаў, што алкаголь і курэнне ў месцах для сну пераважаюць сярод прычын бытавых пажараў, ратаўнік заклікаў сваіх субяседнікаў не ігнараваць устаноўку аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў у спальных пакоях. Спецыялісты камунальнай сферы нагадалі тым, хто жыве ў інтэрнатах, арэндных кватэрах і шматпавярховых дамах, правілы сумеснага пражывання ў такім жылфондзе, а таксама заклікалі своечасова ўносіць камунальную аплату за карыстанне выгодамі цывілізацыі.
Спецыялісты аддзела занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама ў беспрацоўных грамадзян удакладнілі, як яны вырашаюць пытанне працаўладкавання, нагадалі аб далейшых кроках на гэтым шляху.
На працягу ўсяго пасяджэння лейтматывам ад прадстаўнікоў службаў прафілактыкі гучала галоўная думка – не дапускаць новых парушэнняў заканадаўства, бо менавіта яны падаўжаюць тэрмін прафілактыкі, а часам вядуць да больш сур’ёзных пакаранняў, у залежнасці ад катэгорыі супрацьпраўнага ўчынка.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае #годбелорусскойженщины
Президент Беларуси Александр Лукашенко совершил рабочую поездку в Вилейский район Минской области, передает корреспондент БЕЛТА.…
Предпринимаются всевозможные меры, чтобы результаты работы сельскохозяйственных коллективов, выполняющих самую мирную работу-уборку урожая, не были…
За 7 месяцаў 2026 года на Дзятлаўшчыне зарэгістравана на 16 больш злачынстваў, чым за аналагічны…
Лета дорыць шмат сонечных дзён. Каб яны не азмрочыліся пагаршэннем здароўя на фоне высокіх тэмператур,…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
З мэтай аператыўнага рэагавання на звароты выпускнікоў і іх бацькоў па пытаннях правядзення ўступнай кампаніі-2026…