Працягваем сачыць за перамяшчэннем футбольнага праекта. На гэты раз юнакі спартыўнай дзіцяча-юнацкай школы завіталі ў Круцілавіцкую сярэднюю школу, ім перадалі эстафету маленькія футбалісты з Таркачоў. Актавая зала змясціла ўсіх жадаючых даведацца пра гісторыю развіцця сусветнага і беларускага футбола.
Прыхільнікаў гульні пазнаёміў з цікавымі звесткамі пра футбол ідэйны стваральнік і арганізатар праекта Уладзімір Ганчар. Дзеці ад цікавасці нявольна набліжаліся ўсё бліжэй да экрана – настолькі захапіла школьнікаў змястоўная інфармацыя ўжо знаёмай нам мультымедыйнай презентацыі. Азартная эстафета-размінка нікога не пакінула раўнадушным. Тут знайшлі сябе і заўзятыя прыхільнікі спаборніцтваў, і простыя гледачы: першыя сталі ўдзельнікамі, другія – балельшчыкамі. Футбольны матч згулялі хлопчыкі і дзяўчынкі: 1:0 на карысць хлопчыкаў. Па выніках гульні, як павялося, вызначаны лепшыя ігракі. Менавіта яны складуць камандны састаў і пазмагаюцца за першае месца ў фінальнай гульні 18 мая на стадыёне “Колас” у Дзятлаве. Уладзімір Ганчар павіншаваў пераможцаў, уручыў падарункі ад Беларускай федэрацыі футбола і пажадаў поспехаў у фінальнай гульні.
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ
Стоит почитать:
15 сентября с 11.00 до 12.00 нотариус нотариальной конторы Дятловского района Жанна Николаевна Сёмуха проведет…
Афіцэрамі не нараджаюцца, імі становяцца ў выніку ўпартай працы, вучобы, выхавання і пераадолення цяжкасцей. Так…
Паважаныя работнікі і ветэраны галіны! Прыміце сардэчныя віншаванні з прафесійным святам! Стратэгічна важная галіна народна-гаспадарчага…
Костюковичи /Корр. БЕЛТА/. Какие сюжеты в современной литературе самые интересные, журналистам рассказал министр информации Дмитрий…
5 сентября в 15-08 спасателям на линию "101" поступило сообщение о пожаре жилого дома в…
Сегодня гродненцы отмечают 898-летие города, и уже много лет его неотъемлемой частью является масштабный Сырный…