Так здарылася, што ў гэтым годзе, апошнім, трэцім годзе, прысвечаным малой радзіме, цэлы россып юбіляраў – знакамітых землякоў.

Гартаеш электронны спіс кароткіх біяграфічных матэрыялаў пра вучоных, пісьменнікаў, спевакоў, спартсменаў і здзіўляешся таму, наколькі багатая наша Дзятлаўшчына на розум і таленты, і не проста на розум, а на розумы сапраўдных навукоўцаў, асаў у розных галінах навуковых даследаванняў. Сярод іх наш зямляк Віктар Міхайлавіч Анішчык. Сёлетняя вясна стала для яго юбілейнай: вучонаму споўнілася 75 гадоў.

Нарадзіўся Віктар Міхайлавіч у гарпасёлку Наваельня Дзятлаўскага раёна. У 1967 годзе скончыў фізічны факультэт БДУ і паступіў у аспірантуру пры кафедры фізікі цвёрдага цела. Яшчэ студэнтам заняўся даследаваннем структуры і электрычных уласцівасцей вісмуту. Здабытыя звесткі аб электрычнай прыродзе гэтага паўметалічнага крышталю і склалі аснову кандыдацкай дысертацыі, якую абараніў у 1971 годзе. Стажыраваўся ў ЗША і Англіі.

У сярэдзіне 70-х гадоў Віктар Міхайлавіч асвоіў новы напрамак у фізіцы цвёрдага цела – іонна-прамянёвую мадыфікацыю крышталяў, выканаў цыкл работ па даследаванні ўласцівасцей іонна-імплантаваных металічных плёнак, а таксама пераходных металаў і сплаваў на іх аснове. Выяўлены эфект доўгадзеяння іграе істотную ролю ў практычным прымяненні іоннай імплантацыі для змацавання дэталяў машын і механізмаў.

Навуковыя і практычныя вынікі даследаванняў Віктара Анішчыка далі штуршок да напісання паспяхова абароненай у 1990 годзе дысертацыі па тэме “Структурныя і фазавыя змены ў пераходных металах пры імплантацыі іонаў сярэдніх энергій”, за што яму прысуджана вучоная ступень доктара фізіка-матэматычных навук, а ў 1991 годзе прысвоена вучонае званне прафесара.

Працаваў на пасадзе загадчыка кафедры фізікі цвёрдага цела, затым – дэкана фізічнага факультэта БДУ. З’яўляецца аўтарам больш як 400 публікацый.

За навуковую і грамадскую дзейнасць Віктар Міхайлавіч узнагароджаны знакам “Выдатнік народнай адукацыі”, ён

з’яўляецца членам Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў, членам Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі, вучонаму прысвоены званні “Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь”, “Сябра Беларускай інжынернай акадэміі”, “Заслужаны работнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта”. Ён узнагароджаны прэміямі Нацыянальных акадэмій навук Беларусі, Украіны і Малдовы, прэміяй імя А. Н. Сеўчанкі.

Віктар Міхайлавіч Анішчык – той чалавек, якім можа ганарыцца дзятлаўская зямля, ды і не толькі. Такія людзі апярэджваюць час, яны працуюць не на канкрэтную нацыю, яны працуюць на ўсё чалавецтва, на прагрэс. Пажадаем нашаму земляку моцнага здароўя і плённых навуковых адкрыццяў.

Алена АБРАМЧЫК,
старшы навуковы супрацоўнік Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

17 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

17 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

19 часов ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

19 часов ago

В новом учебном году изменений в деловом стиле одежды школьников не будет — Минобразования

В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…

19 часов ago

ПРО:Безопасность. К чему приводит детская шалость?

28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…

20 часов ago