На Дзятлаўшчыне завяршыўся рэспубліканскі праект “Школьная футбольная ліга па міні-футболе сярод дзяўчынак”.
На працягу больш чым двух месяцаў праходзілі спаборніцтвы на базе спартыўных залаў раённых устаноў адукацыі. За права звацца лепшымі футбалісткамі змагаліся шаснаццаць каманд навучэнак з чатырнаццаці агульнаадукацыйных школ. Арганізатарамі ўсіх спартыўных сустрэч выступілі раённая ДЮСШ і аддзел адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама.
Фінальная сустрэча адбылася на базе сярэдняй школы №3 горада Дзятлава. У мерапрыемстве прынялі ўдзел начальнік аддзела адукацыі Наталля Белаус, дырэктар дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Святлана Лагута. Ганаровым гасцямі сустрэчы сталі прадстаўнікі Асацыяцыі “Беларуская федэрацыя футбола”.
Юныя спартсменкі пазмагаліся ў развіваючых футбольных эстафетах і сяброўскіх гульнях. Яны адзначаюць, што такія сустрэчы прыносяць ім радасць знаёмства з новымі сябрамі, яркія ўспаміны аб спартыўных дасягненнях і перамогах, выказваюць шчырае жаданне працягваць удзел у падобных праектах.
Заслужаныя ўзнагароды ад кіраўніцтва раёна і спонсараў Асацыяцыі БФФ – граматы ўдзельнікаў сустрэчы былі ўручаны ўсім без выключэння членам футбольных спаборніцтваў, памятныя і каштоўныя падарункі, футбольныя кубкі – капітанам каманд.
Па выніках праекта старшы трэнер па футболе Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Уладзімір Ганчар зможа адабраць лепшых дзяўчынак для ўдзелу ў моладзевым першынстве Рэспублікі Беларусь у сезоне 2019 года па праграме развіцця жаночага футбола АБФФ і ФІФА.
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ
Сев озимых культур в Беларуси планируется завершить до 5 октября. Об этом заявил журналистам министр…
Алексей Кивуля, директор Дятловского районного туристического информационного центра: – 18 августа Президент Республики Беларусь подписал…
Специальное комплексное мероприятие проводится с 25 по 5 сентября. Несмотря на проводимую работу, информирование участников…
С наступлением осени у сельских жителей традиционно прибавляется хлопот: нужно навести порядок на приусадебных участках,…
Поход в лес за грибами или ягодами может быть приятным и полезным, но всегда связан…
Выполнение регламентированного охвата прививками против гриппа населения Дятловского района в 2025 году в очередной раз…