Футбол – “міні”, актыўнасць – на максімум

Свежыя навіны Спорт і турызм

Рэспубліканскі праект “Школьная футбольная ліга па міні-футболе сярод дзяўчынак” працягвае рэалізоўвацца на Дзятлаўшчыне.

Нагадаем, што пазмагацца за права звацца лепшымі футбалісткамі падалі заяўкі шаснаццаць каманд навучэнак з чатырнаццаці агульнаадукацыйных школ. Арганізатарамі спартыўных сустрэч выступаюць раённая ДЮСШ і аддзел адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама.

Чарговая перадфінальная сустрэча футбольных дзявочых каманд адбылася на базе сярэдняй школы №3 горада Дзятлава.

На працягу ўсяго перыяду  спаборніцтваў футбалісткі праявілі моцны  байцоўскі характар, прыгожыя, пераканаўчыя гульні, эфектныя атакі, шматлікія станоўчыя эмоцыі.

– Спаборніцтвы праводзяцца не толькі для таго, каб папулярызаваць футбол, але і для таго, каб проста даць магчымасць пачынаючым ігракам выйсці на футбольныя пляцоўкі і адчуць азарт ад гульні, у будучым стаць сапраўднымі аматарамі футбола. Ёсць каманды, ёсць рэзервы, ёсць здольныя і перспектыўныя дзяўчаты. Значыць, будуць і новыя перамогі, – адзначае трэнер-выкладчык па футболе Уладзімір Ганчар. – Каманды дзяўчынак настроены на перамогу, упарта імкнуцца стаць лепшымі. Гульні, дарэчы, вызначаліся цікавымі, з мноствам момантаў, эмоцый, з пастаяннай перавагай то аднаго, то другога боку. Напружанай барацьбой вызначаліся фактычна ўсе гульні  школьнай футбольнай лігі, на кожным матчы панавала свая непаўторная атмасфера. Наперадзе чакаюць фінальныя спаборніцтвы.

Фінальная сустрэча дзявочых каманд чакаецца 21 снежня. Як паведамілі арганізатары, спаборніцтвы пройдуць на базе сярэдняй школы №3.

Вынікі гульняў, якія адбыліся:

Гезгалаўская СШ – Хвінявіцкая СШ                               0:1

СШ № 3 горада Дзятлава – Круцілавіцкая СШ              0:0

Жукоўшчынская БШ – Наваельнянская СШ                  1:1

Гезгалаўская СШ – Круцілавіцкая СШ                           0:0

СШ № 3 горада Дзятлава – Жукоўшчынская БШ           0:1

Хвінявіцкая СШ – Наваельнянская СШ                          1:1

Гезгалаўская СШ – Жукоўшчынская БШ                       0:0

СШ № 3 горада Дзятлава – Наваельнянская СШ           0:0

Хвінявіцкая СШ – Круцілавіцкая СШ                             2:2

Наваельнянская СШ – Круцілавіцкая СШ                      0:0

Хвінявіцкая СШ – Жукоўшчынская БШ                         0:0

Гезгалаўская СШ – СШ № 3 горада Дзятлава                1:2

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ