Фестывалі, святы, конкурсы

З 1 па 14 лютага з 8 да 17 гадзін Мастоўскі раённы цэнтр рамёстваў запрашае на выставу-продаж сувеніраў да Дня ўсіх закаханых “Валянцін і Валянцінка”. Майстры цэнтра рамёстваў прадставяць свае работы з саломкі, лазы, тэкстылю, гліны, дрэва і прыродных матэрыялаў. Будуць арганізаваны групавыя і індывідуальныя майстар-класы па вырабе імянных сувеніраў для любімых.

3 лютага ў 14 гадзін у Гродзенскім гарадскім цэнтры культуры будзе праходзіць персанальная выстава Юрыя Азукі “АЗБУКА”. Спектр яго творчасці шырокі: аэраграфія, графіка, выпальванне, гравіроўка і мастацкая пескаструйная тэхніка, апрацоўка скуры, вырабы з гліны, разьба па дрэве, вязанне, валянне воўны і іншае. Выстава будзе дзейнічаць да 18 лютага.

4 лютага Лідскі раён адкрывае новы сезон праекта “Абрады маёй краіны”. Пачнецца ён у аграгарадку Дворышча са свята бліноў “Бліны ды аладкі – усё вясны нагадкі”. Гасцей чакае катанне на конях, займальныя гульні і конкурсы, спартыўныя спаборніцтвы, калядоўшчыкі і зазывалы, арыгінальныя прызы ад арганізатараў, выступленне творчых калектываў Лідскага раёна. На працягу свята будуць працаваць гандлёвыя кропкі і атракцыёны для дзяцей.

4 лютага ў 11 гадзін у каледжы мастацтваў горада Гродна адбудзецца асноўны (абласны) этап Нацыянальнага конкурсу прыгажосці “Міс Беларусь”. На кастынг запрашаюцца дзяўчыны з добрымі знешнімі данымі.

З 4 па 10 лютага ў Гродне пройдзе фестываль праваслаўных песнапенняў “Каложскі благавест”. З года ў год яго ўдзельнікамі становяцца ўсё новыя свецкія і царкоўныя хоры. Госці пачуюць нямала цікавых калектываў і манераў выканання.

Штотыдзень у сераду, пятніцу, суботу і нядзелю з 11 да 19 гадзін у Гродзенскім гарадскім цэнтры культуры па вуліцы Савецкай будзе праходзіць выстава-кірмаш вырабаў народнага аматарскага аб’яднання майстроў народнай творчасці і мастакоў “Гарадзенскі каларыт”. На кірмашы гродзенцы і госці горада могуць набыць эксклюзіўныя сувеніры ручной работы, у тым ліку і з беларускай сімволікай.

Алена МІКАЛАЕВА

administrator

Recent Posts

Нам даверана памяць. Спалены боль Дзятлаўшчыны

Зусім нядаўна на Дзятлаўшчыне прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 82-й гадавіне вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Аднак…

8 часов ago

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

10 часов ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

14 часов ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!!

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

15 часов ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

1 день ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

1 день ago