З 4 па 10 лютага ў горадзе Гродне пройдзе XVII Міжнародны фестываль праваслаўных песнапенняў “Каложскі Благавест”. Госці пачуюць нямала цікавых калектываў і манераў выканання. У гэтым годзе прадставіцца магчымасць пазнаёміцца з калектывамі з Македоніі і Чарнагорыі. У рамках фестывалю адкрыюцца тэматычныя выставы, пройдзе кіналекторый, вечар духоўнай паэзіі і аўтарскай песні.

5 лютага ў Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці будзе праходзіць абласная выстава студый выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Святло нашай душы”, якая прымеркавана да фестывалю “Каложскі Благавест”. Выстава ўразіць разнастайнасцю мастацкіх кірункаў і тэхнік. У працах будуць адлюстраваны светапогляд адораных дзяцей і падлеткаў, іх стаўленне да нязменных духоўных каштоўнасцяў.

З 5 па 14 лютага Мастоўскі раённы цэнтр рамёстваў запрашае на выставу-продаж сувеніраў да Дня ўсіх закаханых “Валянцін і Валянцінка”. Магчымасць парадаваць сваіх любімых падарункамі “хэнд мэйд” прадаставяць жыхарам і гасцям горада майстры раённага цэнтра рамёстваў.

11 лютага ў аграгарадку Беліца Лідскага раёна пройдзе раённы конкурс традыцыйнай кухні “Спазнай смак сваёй кухні”. Удзельнікі конкурсу будуць рыхтаваць посныя стравы, якія гатавалі продкі ў Калядны і Велікодны пост. Прысутныя не толькі змогуць узяць рэцэпты страваў, якія ім спадабаліся, але і прадэгуставаць іх. Гасцей свята чакае сустрэча з доктарам-валеолагам, які раскажа аб здаровым харчаванні.

11 лютага аграгарадок Пераганцы Воранаўскага раёна запрашае на свята бліноў “Бліны з ранку і ў абед – будзем жыць усе без бед”. Кожны жадаючы зможа пачаставацца блінамі, гарачым чаем і юшкай, наведаць майстар-клас па выпечцы бліноў ад мясцовых гаспадыняў, паўдзельнічаць у гульнях, у конкурсах, пакатацца на брычцы, набыць сувенір, паглядзець канцэрт.

11 лютага ў аграгарадку Морына Іўеўскага раёна пройдзе свята юшкі “Морынская залатая рыбка”. Свята адбудзецца на маляўнічым беразе Нёмана. У праграме – сустрэча з казачнай выканаўцай жаданняў, канцэрт калектываў аматарскай творчасці, вясёлыя конкурсы і забавы, дэгустацыя юшкі, прыгатаванай па розных фірмовых рэцэптах.

11 лютага ў 12 гадзін гарадскі пасёлак Мір запрашае на народнае гулянне “Вось дык Масленіца!”. Гасцей чакае насычаная анімацыйная праграма “Вясну сустракаем — Зіму выпраўляем”, гульні, конкурсы, атракцыёны, выступленні артыстаў, беларускія сувеніры, спальванне чучала зімы. Самыя актыўныя ўдзельнікі змогуць абмяняць заробленыя ў аніматараў манеты на дэгустацыю бліноў.

11 лютага свята“Масленіца” таксама будзе праходзіць: гарадскі пасёлак Зэльва, 12 гадзін; Іўеўскі раён, аграгарадок Лаздуны-1, 14 гадзін; горад Дзятлава, 11 гадзін; горад Смаргонь, 12 гадзін; горад Шчучын, 11 гадзін; горад Ашмяны, 13 гадзін. У праграме: спаборніцтвы, традыцыйныя народныя забавы і гульні з прызамі.

Увесь люты штотыдзень у сераду, пятніцу, суботу і нядзелю з 11 да 19 гадзін у Гродзенскім гарадскім цэнтры культуры па вуліцы Савецкай будзе праходзіць выстава-кірмаш вырабаў народнага аматарскага аб’яднання майстроў народнай творчасці і мастакоў “Гарадзенскі каларыт”. На кірмашы гродзенцы і госці горада могуць набыць эксклюзіўныя сувеніры ручной работы, у тым ліку і з беларускай сімволікай.

Алена МІКАЛАЕВА

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Дзятлаўшчына святкуе Дзень Перамогі
Як дружна пырснулі сады…
Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации