Фестывалі, святы, конкурсы

8 снежня ў горадзе Скідзелі пройдзе ўнікальны арт-праект альтэрнатыўнага моладзевага мастацтва “Мроя”, дзе будуць прадстаўлены фотаработы, жывапіс, аэраграфія, мабільнае кіно, дызайн адзення, скульптура.

9 снежня Дзятлаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці запрашае на раённы конкурс грацыі і прыгажосці “Краса Дзятлаўшчыны – 2017”. Займальнае шоу, конкурсная інтрыга, каштоўныя прызы для фіналістак. Пачатак у 18 гадзін.

10 снежня ўсіх, хто мае паэтычны талент, запрашае аграгарадок Падольцы Астравецкага раёна на фестываль паэтычнага мастацтва “Сваякоўскія сустрэчы”, прысвечаны таленавітаму паэту, беларускаму каталіцкаму святару і грамадскаму дзеячу Казіміру Сваяку.

З 16 снежня 2017 года па 15 студзеня 2018 года ў Гродзенскім раёне на Аўгустоўскім канале, шлюз Дамброўка, будзе працаваць “Сядзіба Дзеда Мароза”.

16 снежня 2017 года Дзед Мароз і Снягурка чакаюць гасцей на Аўгустоўскім канале на ўрачыстым адкрыцці сезона “Сядзібы Дзеда Мароза” і запрашаюць паўдзельнічаць у тэатралізаваным навагоднім прадстаўленні “Зімовыя забавы на Аўгустоўскім канале”. Гэта будзе шоу на свежым паветры — вясёлыя конкурсы, жарты, гульні, песні каля навагодняй ёлкі. У “Сядзібе Дзеда Мароза” будзе працаваць навагодняя “Пошта”, дзе кожны зможа пакінуць ліст Дзеду Марозу з жаданнем і просьбай, а таксама адправіць ліст з віншаваннем для знаёмых і родных. Акрамя таго, можна будзе пабываць на “Сцежцы казак”, загадаць жаданне на “Чароўным мастку”. Пасля ўдзелу ў “Зімовых забавах на Аўгустоўскім канале” можна будзе пачаставацца гарачым чаем і блінамі, наведаць сувенірную краму, паўдзельнічаць у майстар-класе па вырабе навагодніх сувеніраў, сфатаграфавацца з Дзедам Марозам і Снягуркай, казачнымі героямі, а таксама сімвалам новага 2018 года – Земляным Сабакам і сімвалам адыходзячага года – Вогненным Пеўнем.

А. МІКАЛАЕВА

administrator

Recent Posts

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

13 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

13 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

15 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

15 часов ago

О правилах поведения в цифровом пространстве

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

16 часов ago

Прамая тэлефонная лінія

14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…

16 часов ago