З 2 па 8 кастрычніка ў кожным раёне Гродзенскай вобласці пройдуць урачыстыя мерапрыемствы да Дня работнікаў культуры.
З 2 па 8 кастрычніка – тыдзень “Знакамітыя землякі” на Мастоўшчыне. Будуць арганізаваны сустрэчы, выставы, літаратурныя вечары, канцэрты, гадзіны паэзіі, прысвечаныя знакамітым землякам.
7 кастрычніка горад Скідзель адзначыць свой дзень нараджэння – 509 год. На працягу ўсяго свята будуць працаваць тэматычныя пляцоўкі.
7 кастрычніка ў гарадскім пасёлку Казлоўшчына Дзятлаўскага раёна адбудзецца fest-кірмаш “Гарбузовы рай”. У праграме: забаўляльная шоу-праграма, канцэрт, віктарыны, спаборніцтвы, дэгустацыя страваў з гарбуза, конкурс дзіцячага малюнка.
7-8 кастрычніка ў Ваўкавыскім гарадскім доме культуры будзе праводзіцца 17-ы адкрыты фестываль каманд знатакоў раённых цэнтраў і малых гарадоў Беларусі “Кубак Волака і Вісека”.
Падрыхтавала да друку С. Грышына.