Вікторыя Лазоўская:

— Мы прымалі ўдзел у квэсце “Да скарбаў Радзівілаў”. Уражанні станоўчыя, дзеці таксама задаволены. Нам прапанавалі арыгінальныя заданні, дзеці бегалі па горадзе, шукалі падказкі. Напрыканцы атрымалі падарункі, але галоўнае – радасць ад гульні.

Мне спадабалася, што было шмат гандлёвых кропак, можна было пачаставацца смачнымі стравамі, набыць што-небудзь для сябе. На жаль, падвяло надвор’е, але свята цікавае.

Валянціна Іода:

— Уражанні добрыя, усё цудоўна, усё спадабалася. Заўважна, што арганізатары пастараліся: і сцэна выдатная, і выступленні.

У горадзе майстроў я захаплялася тою прыгажосцю, тымі цудамі, якія людзі ствараюць сваімі рукамі. Мая сваячаніца набыла сабе вязаны берэт ручной работы. Я дапамагала ёй выбіраць.

Сям’я Шэцік (мама Ганна, тата Андрэй, сын Мікіта):

— На жаль, сёння мы не ў поўным складзе: захварэў малодшы пяцігадовы сын Лёша, які застаўся дома з бабуляй.

Мы прымалі ўдзел у сямейнай эстафеце “Тата, мама, я — спартыўная сям’я” і занялі першае месца, за што атрымалі бонусы. Аказалася, што і пераможцамі свята па іх колькасці стала наша сям’я. Падарункам задаволены, як і сямейным фэстам. Лічым, што падобныя мерапрыемствы патрэбны для нашага горада, але хацелася б больш спрыяльнага надвор’я.

Сям’я Петрыкевічаў (тата Лёша, мама Каця, сын Міша, дачка Даша):

— Прымалі ўдзел у сямейнай эстафеце “Тата, мама, я — спартыўная сям’я”. Прыемна было заняць другое месца па выніках фэсту. У нашай сям’і сёння яшчэ адно вялікае свята — 12 гадоў сумеснага жыцця. Таму жадаем усім выйграваць, займаць прызавыя месцы. Нягледзячы на надвор’е, Зецельскі фэст вельмі спадабаўся.

Дзякуем за падтрымку класнаму кiраўнiку Iне Дзедавай i дырэктару школы Аксане Пацыновiч. Не заўважаючы на холад i дождж яны дзве гадзiны актыўна за нас хварэлi.

І. Каўкель.

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации