Categories: Падзеі

Фестываль сямейнага адпачынку «Зецельскі фэст». Гісторыя роднага краю ў квэст-гульні “Скарбы Радзівілаў” і добры настрой ад роставых лялек

Дзятлаўскі гісторыка-краязнаўчы музей у рамках фестывалю сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” праводзіў касцюмаваную квэст-гульню “Скарбы Радзівілаў”. Актыўны ўдзел у ёй прынялі навучэнцы сярэдняй школы №1 горада Дзятлава.

Каля музея ўдзельнікаў гульні сустрэў князь Радзівіл. Ён прапанаваў дзецям адшукаць скарбы князёў па старой карце, аднак спачатку неабходна было знайсці фрагменты гэтай карты, якіх не хапала.

Першая падказка прывяла ўдзельнікаў гульні да касцёла, дзе за атрыманыя адказы на пытанні Радзівіла яны атрымалі фрагмент карты. Другі кавалак карты ля свайго дома ім аддаў яўрэй, у якога дзеці “купілі зерне”.

Затым усе адправіліся на млын, каб “змалоць” гэтае зерне. Млынар правёў з вучнямі гульню, задаў пытанні – і вось яшчэ адзін фрагмент карты ў шукальнікаў скарбаў.

Апошні фрагмент карты, выканаўшы няпростыя заданні, удзельнікі гульні атрымалі ля замка Радзівіла. Сабраўшы яе, нарэшце знайшлі доўгачаканы куфар са скарбам.

Святочныя мерапрыемствы фестывалю сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” ладзіліся і ў кінатэатры «Спадарожнік». Дзеці, якія прыйшлі сюды, трапілі ў краіну Мультылэндзію, дзе іх сустракалі роставыя лялькі гульнявога тэатра “Dalls4all”. Любімыя мультыплікацыйныя героі Маша і Мядзведзь, Спанчбоб запрасілі дзяцей паспяваць разам у караоке. Самыя актыўныя ўдзельнікі атрымалі бонусы-жэтоны.

Напрыканцы дзяцей запрасілі паглядзець мультфільмы.

С. ГРЫШЫНА
Фота Ю. БАКУНОВІЧ

 

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

1 день ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

1 день ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

1 день ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

1 день ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

1 день ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

2 дня ago