Прадаўжае сваё шэсце па дзятлаўскай зямлі тэматычны праект “Вялікай Перамозе – 75”, які стартаваў 15 сакавіка.
Чарговы яго пункт – Парэцкі сельскі савет.
Акцыя прайшла ў Хвінявіцкай сярэдняй школе, дзе імправізаванай канцэртнай пляцоўкай стала зробленая стараннямі хвінявіцкіх школьнікаў і педагогаў патрыятычная фотазона.
Старшыня Парэцкага сельвыканкама Аляксандр Ядэйка павітаў удзельнікаў акцыі на сваёй зямлі, павіншаваў з надыходзячым светлым святам ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, былых вязняў фашысцкіх канцлагераў і гета, усіх, хто сёння помніць і шануе Вялікую Перамогу.
Ён адрасаваў усім дзятлаўчанам пажаданні мірнага неба і моцнага здароўя.
Да віншаванняў старшыні сельвыканкама далучыліся работнікі сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага цэнтра культуры:
– Уся наша краіна адзначае 75-ю гадавіну Вялікай Перамогі. У гэтай самай крывавай у гісторыі чалавецтва вайне, якая доўжылася 1418 дзён, наш народ паказаў узор мужнасці, гераізму і самаадданасці, – нагадалі яны. – Ён адстаяў сваю свабоду і незалежнасць цаной вялізных ахвяраў. Ніводную беларускую сям’ю не абышла гэта страшная вайна.
У выкананні артыстаў прагучалі песні, прысвечаныя перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, жанчынам-маці, якія чакалі з вайны сваіх сыноў-абаронцаў.
Парэцкі сельскі савет перадаў эстафету Вялікай Перамогі наступным удзельнікам. Прымай, Казлоўшчына!
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup
Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…
Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…
На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…