Набліжаецца перыяд зімова-стойлавага ўтрымання жывёлы. У сувязі з гэтым перад кіраўнікамі сельскагаспадарчых арганізацый і энергетычнымі службамі гаспадарак стаіць задача забяспечыць электрабяспеку ў жывёлагадоўчых памяшканнях.
У іх важна ўлічваць умовы навакольнага асяроддзя (павышаная вільготнасць, запыленасць, агрэсіўнасць пароў і газаў) , наяўнасць сельскагаспадарчых жывёл, якія ў параўнанні з чалавекам больш адчувальныя да дзеяння электрычнага напружання. Іх неабходна абараняць не толькі ад магчымага паражэння электрычным токам, але і ад электрапаталогіі: зніжэння прадукцыйнасці пад уздзеяннем бяспечнага для жыцця вельмі нізкага напружання дотыку (напрыклад, уздзеянне на кароў напружання 3 В прыводзіць да зніжэння надояў на 30 % і больш).
Праекціроўшчыкі, канструктары, заводы-вытворцы і мантажнікі паклапаціліся аб тым, каб не дапусціць выпадковага дотыку да токаводных частак і гарантаваць бяспеку чалавека і жывёл у дапушчальных для гэтай электраўстаноўкі ўмовах эксплуатацыі. Тым не менш працягваюць адбывацца няшчасныя выпадкі з гібеллю жывёлы.
Так, у памяшканні для ўтрымання буйной рагатай жывёлы на ферме ААТ “Чырвоны партызан” Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці загінулі 39 цялят з-за неадпаведнасці значэнняў напружання дотыку на канструкцыях будынка.
Па словах работнікаў МТФ 777 “Вастрыно” ААТ “АграГЖС”, што на Шчучыншчыне, у 5 гадзін раніцы яны пачулі шум з кароўніка. Калі ўвайшлі ў памяшканне, убачылі, што частка кароў ляжыць. Мяркуецца, што гібеллю 13 жывёлін стала няспраўнасць аўтаматычнай шчоткі-часалкі.
Вячаслаў ПЯТРАШ,
дзяржаўны інспектар па энергетычным і газавым наглядзе
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga