У 2012 годзе па прычыне парушэння правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання ў раёне адбыліся 4 пажары, у 2013 годзе – 5 пажараў, у 2014 годзе – 3 пажары, у 2015-м – 2 пажары. У сярэднім гэта кожны пяты выпадак узгарання.
Асноўныя прычыны “электрычных” пажараў – жучкі ў лічыльніках, пакінутыя без нагляду электрапрылады, самаробныя абагравальнікі, пашкоджаныя выключальнікі і разеткі. Нярэдка трагедыю можна папярэдзіць, выконваючы простыя правілы бяспекі.
Эксплуатуем тэлевізар правільна:
– не стаўце тэлевізар паблізу прыбораў ацяплення або ў мэблевую сценку, дзе ён кепска ахалоджваецца;
– разетка, у якую ўключаецца тэлевізар, павінна быць у даступным месцы, каб яго можна было лёгка адключыць;
– не пакідайце ўключаны тэлевізар без нагляду, не дапускайце прагляду тэлебачання дзецьмі, калі самі адсутнічаеце;
– не пакідайце тэлевізар у “рэжыме чакання” на ноч або калі вы выходзіце з дому;
– пры з’яўленні няспраўнасцяў адключайце тэлевізар ад сеткі і звяртайцеся да майстра.
Нагадваем, што пры эксплуатацыі электраабсталявання ЗАБАРАНЯЕЦЦА:
– пакідаць без нагляду ўключаныя прылады;
– перагружаць электрычную сетку;
– прымяняць для электрасетак радыё- і тэлефонны провад;
– выкарыстоўваць замест завадскіх засцерагальнікаў самаробныя “жучкі”;
– эксплуатаваць правады з пашкоджанай ізаляцыяй, пашкоджаныя разеткі, выключальнікі;
– прымяняць для ацяплення, прасушвання вопраткі, прыгатавання ежы самаробныя электрапрылады;
– прымяняць абажуры з паперы і іншых згаральных матэрыялаў;
– абклейваць шпалерамі або фарбаваць электрычныя правады;
– ставіць награвальныя прылады на згаральныя паверхні без падстаўкі.
Выконвайце правілы пажарнай бяспекі. Не рызыкуйце сабой і сваёй маёмасцю.
А. БЕЛЕНКА,
інспектар Дзятлаўскага РАНС