Дзятлава сустракае юбілейнае свята (+відэа)

Дзень Незалежнасці – галоўнае дзяржаўнае свята нашай краіны, якое сёлета адзначаецца асабліва ўрачыста, бо яно юбілейнае. Эстафета мерапрыемстваў, прымеркаваных да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, стартавала ў нашым раёне даўно, а 3 ліпеня на плошчы ў Дзятлаве ладзілася ўрачыстасць “Беларусь – мая слава, надзея і гонар”, прымеркаваная да юбілейнага Дня Незалежнасці нашай краіны.

Пачалася яна са сцяг-шоу і яркіх танцавальных падарункаў ад юных дзятлаўчан і іх старэйшых сяброў.

Са словамі віншавання да прысутных звярнуўся старшыня Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Дубовік:

Гэта радаснае і светлае свята – сімвал адзінства нашага грамадства, мужнасці і гераізму. Тысячы дзятлаўчан змагаліся на франтах Вялікай Айчыннай вайны, удзельнічалі ў баях, якія вызначылі яе зыход. На дзятлаўскай зямлі барацьбу з акупантамі вялі партызанскія брыгады “Ленінская”, “Перамога”, імя Варашылава, асобныя атрады і спецатрады “Дружба”, “Баявы”, імя Дунаева, “Кастрычніцкі”, “Даватары”, цэнтрам партызанскага руху стала Ліпічанская пушча. Сёння кожнага з нас перапаўняе пачуццё вялікай удзячнасці тым людзям, хто геройскі змагаўся на фронце, у партызанскіх атрадах або ўдарна працаваў у тыле. Мы ў вечным абавязку перад тымі, хто на сваіх плячах вынес і выпакутаваў Вялікую Перамогу над нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Эстафету слаўных спраў у ветэранаў вайны сёння дастойна прымае пакаленне спадчыннікаў Перамогі і адказна прадаўжае традыцыі старэйшых пакаленняў па захаванні міру і бяспекі, умацаванні суверэнітэту краіны. У гэты ўрачысты дзень жадаю ўсім моцнага здароўя, дабрабыту, невычэрпнай энергіі, стабільнасці і поспехаў.

Удзел у святочным мерапрыемстве прыняла дэлегацыя Абаянскага раёна Курскай вобласці, для дзятлаўчан прывітальны адрас накіраваў кіраўнік Абаянскага раёна Віталь Жылін.

Галоўная каштоўнасць любой краіны – гэта людзі. У дзень свята на раённай сцэне ўшанавалі герояў працы, рукамі якіх ствараецца дабрабыт Айчыны. Рашэннем Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта ў свой час была створана Кніга Славы Дзятлаўскага раёна, куды заносяцца імёны заслужаных землякоў. За значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна, дасягнутыя высокія паказчыкі ў вытворчай дзейнасці сёлета Кнігу Славы папоўнілі імёны Міхаіла Шыдлы, Расціслава Літавара, Івана Маркушэўскага.

За значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё Дзятлаўскага раёна ў Кнігу Славы ўнесена імя Аляксандра Літвінскага. Пасведчанні аб занясенні заслужаным землякам і іх родным уручыў Аляксандр Дубовік.

Былі падведзены вынікі раённага конкурсу на лепшае афармленне выставы дасягненняў да 75-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 75-годдзя заснавання Гродзенскай вобласці. Сярод калектываў прамысловых прадпрыемстваў, будаўніцтва, сацыяльнай сферы Дыпломам за першае месца ўзнагароджана Дзятлаўскае РУП ЖКГ. Дыплом другой ступені – у аддзела адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама. Трэцяе месца – у ААТ “Дзятлаўскі сыраробны завод”. Сярод калектываў сельскагаспадарчай галіны пераможцам стала КСУП “Слава працы”. На другой пазіцыі – ААТ “Граніт-Агра”. На трэцім месцы — КСУП “Вензавец”.

Урачыстасць прадаўжала выступленне артыстаў і калектываў Дзятлаўшчыны. Былі ўзгаданы важныя падзеі з гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Дзятлаўчане далучыліся да абласной акцыі “Вальс Перамогі” – на плошчы ў лёгкім танцы закружылі 75 пар.

У рамках рэспубліканскай акцыі “Беларусь памятае” нашы землякі выйшлі з партрэтамі родных, якія адстойвалі мір і свабоду.

Праграму свята прадоўжыла караоке-батл “Песні нашых Перамог”, работа інтэрактыўных пляцовак, фотазон.

Ірына СТЫРНІК     

Юлія БАКУНОВІЧ

administrator

Recent Posts

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

6 часов ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

7 часов ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

8 часов ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

8 часов ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

9 часов ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

12 часов ago