Хакейная зборная Дзятлаўскага раёна стала пераможцай рэспубліканскага турніру аматарскіх хакейных каманд “Залатая шайба” ў дывізіёне Б малодшай узроставай групы.
Гродзеншчына VS Віцебшчына — 19:0 (фотасправаздача)
У фінальным этапе спаборніцтваў, які прайшоў у Лідзе, за званне чэмпіёнаў пазмагаліся каманды з рэгіёнаў, якія не маюць лядовых арэнаў. Дзятлаўскія юнакі, 2003-2004 гадоў нараджэння, атрымаўшы перамогу ў абласным этапе “Залатой шайбы”, прадстаўлялі ў фінале Гродзенскую вобласць. Сапернікамі сталі каманды Лельчыцкага (Гомельская вобласць), Магілёўскага, Верхнядзвінскага (Віцебская вобласць), Вілейскага (Мінская вобласць) раёнаў. Нашы хакеісты выступілі ў фінальным туры без паражэенняў: “усухую”, з лікам 19:0, перамаглі каманду Верхнядзвінскага раёна, перайгралі 5:1 сапернікаў з Вілейскага раёна, атрымалі тэхнічную перамогу 3:0 над магілёўскімі хакеістамі, у напружаным заключным матчы вырвалі перамогу ў лельчыцкай каманды – 3:1. Лепшым бамбардзірам турніру “Залатая шайба” быў названы дзятлаўчанін Міхаіл Даніловіч, які закінуў 8 шайбаў. Выніковымі былі таксама нашы хакеісты Дзмітрый Дзярвук (5 шайбаў), Арцём Рэгіневіч (4 шайбы), Мікіта Ёда і Арцём Лішык (па 3 шайбы), Максім Аляксейчык (2 шайбы), Дзмітрый Русін, Уладзімір Емяльянчык і Максім Кузьма (па 1 шайбе).
Н. АВЯРЧУК
Фота аўтара
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…
Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…
По-прежнему высоким остается уровень аварийности по вине водителей транспортных средств. Одним из элементов пассивной безопасности,…