Прадаўжаецца “Тыдзень лесу-2021”, у якім паўдзельнічалі навучэнцы гімназіі № 1 горада Дзятлава.

Школьнікі прыбіралі тэрыторыю ляснога квартала Новаяльнянскага лясніцтва.

Гімназісты ачысцілі лясны масіў плошчай 3,6 гектара, прыбраўшы пры гэтым паўкуба смецця.

З 3 па 10 красавіка 2021 года ў Беларусі праходзіць рэспубліканская добраахвотная акцыя “Тыдзень лесу”, ініцыятарам якой выступае Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Галоўная мэта – захаванне і прымнажэнне лясоў, прыцягненне ўвагі грамадскасці да вырашэння агульнадзяржаўных задач у сферы ўзмацнення экалагічнай, эканамічнай і сацыяльнай ролі лясоў. У гэтым годзе акцыя “Тыдзень лесу-2021” прымеркавана да Года народнага адзінства.

Валанцёры 9, 11 класаў Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы актыўна ўключыліся ў правядзенне акцыі. Юнакі і дзяўчаты сумесна з педагогамі высаджвалі саджанцы хвоі.

Фота прадастаўлена Дзятлаўскім лясгасам,
Хвінявіцкім дзіцячым садам-сярэдняй школай

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации