Старт адбыўся на роднай пляцоўцы ў Дзятлаве, чаму паспрыяла ўстанаўленне зімовага надвор’я.

На першую трэніроўку пад кіраўніцтвам трэнераў Дзмітрыя Ёды і Аляксея Петрыкевіча сабраліся юныя хакеісты розных узростаў.

Дзмітрый Казіміравіч павітаў сваіх падапечных і заклікаў іх падтрымаць чэлендж па рабоце каткоў адкрытага тыпу:

– Наша пляцоўка пачала сваю работу з 5 студзеня. Тут можна ўзяць напракат канькі з 36 па 46 памер. Рады бачыць усіх аматараў актыўнага адпачынку.

Таксама ён расказаў аб пачатку трэніровачнага сезона:

– Сёння каманда “Алмаз” Дзятлаўскага раёна, шасцікратны пераможца і трохкратны прызёр рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі “Залатая шайба”, вядзе падрыхтоўку да сезона 2026 года. Традыцыйна будуць гуляць два саставы: малодшы – 2012 года нараджэння і маладзей, старэйшы – 2010-2011 гадоў нараджэння. На сёння ў раённым клубе аматараў хакея больш за 50 чалавек, плануем умацаваць дзеючыя каманды і адкрыць новыя зоркі. Абласны этап “Залатой шайбы” адбудзецца ўжо ў першай дэкадзе лютага, дзе мы складзём дастойную канкурэнцыю сапернікам з іншых раёнаў Гродзеншчыны.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае 

Похожие публикации