На турыстычнай базе “Хімік” у аграгарадку Азёры Гродзенскага раёна абласная арганізацыя прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў правяла VI абласны турыстычны злёт.
Яго ўдзельнікамі сталі 18 каманд камунальных і прамысловых прадпрыемстваў вобласці. Каманды спаборнічалі ў 11 заліковых відах спорту і 2-х пазаконкурсных: плавалі на байдарках, праходзілі турысцкую паласу перашкодаў, лавілі рыбу, здабывалі агонь, усталёўвалі палатку на час і пілавалі дровы пілой “Дружба”, ездзілі на веласіпедзе і гулялі ў валейбол.
Па выніках іспытаў дзятлаўчане сталі лідарамі турыстычнага злёту.
Акрамя таго, старшыня прафсаюзнай арганізацыі нашых камунальнікаў Валерый Ішуцін атрымаў дыпломам І ступені сярод кіраўнікоў прафсаюзных пярвічак.
Дырэктар Дзятлаўскага РУП ЖКГ Васіль Пяцюк заўважыў, што такія мерапрыемствы аб’ядноўваюць працоўны калектыў, дапамагаючы паспяхова вырашаць надзённыя задачы.
– Хачу выказаць словы ўдзячнасці нашай згуртаванай камандзе за агульную перамогу, атрыманне важкага спартыўнага статусу сярод арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі ў напружанай барацьбе. Жадаю, каб такая бліскучая перамога стала стымулам рухацца наперад у іншых напрамках дзейнасці арганізацыі. Камандны дух і нязгасная энергія дапамогуць нам усяго дасягнуць разам, – адзначыў Васіль Васільевіч.
Наталля АВЯРЧУК
Фота ўдзельнікаў турзлёту
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#жкх #турслет #победители