Дзятлаўшчына рыхтуецца да новага турыстычнага сезона

Новы турыстычны сезон распачаўся ўжо з канца студзеня – гэта пешаходныя экскурсіі па горадзе “Па слядах герояў”, прысвечаныя 80-годдзю вызвалення Беларусі і Дзятлаўшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Аднак афіцыйнае адкрыццё сезона плануецца на май. Тут і новыя маршруты турыстычных падарожжаў, і праграмы, і сплавы на байдарках.

Перад тым, як везці турыстаў па сцежках і дарожках малой радзімы, трэба праверыць, ці наведзены парадак на аб’ектах, ці ўсюды ў належным стане турыстычная навігацыя. А калі дзе непарадак, то хуценька звязацца з адказнымі за аб’ект і ліквідаваць недахопы.

Дзеля гэтай мэты сектар спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама разам з прадстаўнікамі Дзятлаўскага турінфацэнтра ў красавіку выехалі на маршруты і прайшліся па месцах турыстычных падарожжаў. Былі правераны аб’екты ў Дзятлаве, Наваельні, Дварцы, Рудзе Яварскай, Гуце і Навасёлках: стан турыстычнай навігацыі, інфармацыйных таблічак на маршрутах  падарожжаў і водных сплаваў, пад’язныя шляхі да аб’ектаў гісторыка-культурных каштоўнасцей і рэлігійнай спадчыны.  Таксама праведзена работа па арганізацыі пунктаў пракату веласіпедаў і байдарак. Першы сплаў на байдарках, дарэчы, плануецца на 12 мая.

Безумоўна, некаторыя недахопы выяўлены. І гэта не дзіўна: за плячыма зіма, калі бушавалі шалёныя вятры і завеі. Бывае, і людзі шкодзяць, праяўляючы варварскія схільнасці сваёй натуры. Але да афіцыйнага адкрыцця летняга сезона ўсе недахопы будуць ліквідаваны. Так што, паважаныя землякі і госці нашага раёна, шчыра запрашаем у падарожжа па Дзятлаўшчыне. Тэлефануйце нам: 8-01563-3-25-58. Будзем рады сустрэчы.

Алена АБРАМЧЫК,
спецыяліст па турызме Дзятлаўскага турыстычнага інфармацыйнага цэнтра

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#ДЕНЬ_ПОБЕДЫ_НА_ГРОДНЕНЩИНЕ

administrator

Recent Posts

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

37 минут ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

5 часов ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

5 часов ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

23 часа ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

23 часа ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

1 день ago