Горад Дзятлава стаў юбілейным, фінальным у гэтым годзе пунктам, у які прыбылі ўдзельнікі і экспазіцыя мультымедыйнага патрыятычнага праекта выдавецкага дома “Беларусь сегодня”.

Ён стартаваў у чэрвені гэтага года ў горадзе Светлагорску, праходзіць пры падтрымцы ААТ “ААБ Беларусбанк” і расказвае пра знакавыя мемарыялы, якія ёсць ва ўсіх абласцях нашай краіны.

Праект прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі і надыходзячай 80-й гадавіне Вялікай Перамогі, створаны, каб нагадаць жыхарам краіны аб старонках баявой славы Беларусі і тых трагічных падзеях, якія выпалі на долю нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

У экспазіцыі праекта ёсць і помнік Іосіфу Філідовічу, які цаной свайго жыцця схаваў ад фашыстаў партызанскі шпіталь. На гэтым памятным месцы ўдзельнікі праекта, прадстаўнікі раённай улады, грамадскіх арганізацый, сілавых структур і працоўных калектываў раёна ўшанавалі памяць усіх загінулых у ваеннае ліхалецце.

Спецыяліст па турызме раённага турыстычнага інфармацыйнага цэнтра Алена Абрамчык расказала ўдзельнікам мерапрыемства пра работу партызанскага шпіталя ў гады вайны і паведаміла гісторыю подзвігу ліпічанскага Сусаніна. Прысутныя ўсклалі кветкі да помніка герою.

Выстава праекта “Абеліскі вялікага подзвігу” размясцілася ў Цэнтры культуры горада Дзятлава, дзе яе мелі магчымасць убачыць усе жадаючыя. Прэзентаваў экспазіцыю дзятлаўчанам куратар праекта, намеснік начальніка аддзела сацыяльных і мультымедыйных праектаў выдавецкага дома “Беларусь сегодня” Сяргей Кулягін:

– У гісторыі Беларусі ёсць такія падзеі, якія назаўжды застануцца ў памяці і нашых сэрцах. Такой з’яўляецца і Вялікая Айчынная вайна, небывалая сваім маштабам, масавым гераізмам савецкіх воінаў на палях бітваў, а таксама трагізмам, болем, самаадданай працай людзей. Наша сучаснасць стала магчымай дзякуючы подзвігу продкаў – салдат, апалчэнцаў, работнікаў тылу. І наш святы абавязак – заўжды помніць пра іх і перадаваць гэту спадчыну будучым пакаленням, каб вайна больш ніколі не прыйшла ў наш дом і на нашу беларускую зямлю. Для гэтага праект “Абеліскі вялікага подзвігу” вандруе па Беларусі. У ім прадстаўлены як буйныя мемарыяльныя комплексы, так і мноства маленькіх і невялікіх, але вельмі кранальных месцаў памяці. З 2018 года наша здымачная група наведвае гэтыя месцы, здымае з квадракоптара, рыхтуе ролікі пра іх, выкарыстоўваючы архіўныя матэрыялы. Можна азнаёміцца ​​з імі і на выставе з дапамогай QR-кодаў.

Старшыня райвыканкама  падкрэсліў, што подзвіг нашых дзядоў не забыты ні на хвіліну, ён ушаноўваецца і беражліва перадаецца з пакалення ў пакаленне:

– Гэты год асаблівы для нашай краіны, адзначаны юбілейнай датай вызвалення Беларусі. Для дзятлаўчан ён адметны тым, што сёлета наш горад быў удастоены вымпела “За стойкасць і мужнасць у гады Вялікай Айчыннай вайны”, які ў маі нам уручыў Прэзідэнт. Прыемна ўсведамляць, што мы нарадзіліся ў асаблівай краіне: з тых падзей мінула восем дзесяцігоддзяў, а мы ні на хвіліну не забыліся аб нашым трагічным і разам з тым гераічным мінулым. На працягу існавання суверэннай Беларусі беражліва захоўваем летапіс ваенных гадоў, вядзём пошукавую работу, перадаём эстафету памяці будучым пакаленням. У гэтым сэнс жыцця кожнага чалавека: захаваць, памножыць і завяшчаць нашчадкам самае лепшае, кранальнае, важнае. Хочацца выказаць словы ўдзячнасці за тое, што Дзятлаўшчыне выпала прымаць мерапрыемства рэспубліканскага ўзроўню. Гэта вялікі пласт работы цэлай каманды прафесіяналаў, каштоўны не толькі сваёй пазнавальнай, але і выхаваўчай місіяй. Наступы год не менш важны ў жыцці беларусаў. Спадзяёмся, ён будзе адметны новымі цікавымі і надзвычай патрэбнымі людзям асветніцка-патрыятычнымі праектамі.

Увазе прысутных была прадстаўлена фотавыстава з дапоўненай рэальнасцю, прысвечаная мясцінам памяці аб Вялікай Айчыннай вайне. Яна ўключае 30 ралап-стэндаў з буйнафарматнымі фота і фотакалажамі памятных месцаў, іх кароткім апісаннем, архіўнымі фотадакументамі, QR-кодамі, якія вядуць да тэматычных відэаролікаў, а таксама спасылкамі на інтэрнэт-рэсурс obeliski.by.

Выстава зацікавіла не толькі навучэнцаў школ, але і работнікаў працоўных калектываў, пажылых грамадзян.

 

У яе падтрымку на раённай сцэне была прэзентавана тэматычная канцэртная праграма “Надзеі маленькі аркестрык” у выкананні бардаўскага ансамбля “Песні нашага круга”.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

 

Похожие публикации