Дзятлаўшчына памятае. Да 80-годдзя Вялікай Перамогі. Іван Хацько

Ветэраны вайны ў пасляваенны час былі работнікамі самых мірных і вельмі патрэбных прафесій: настаўнікамі, медыкамі, журналістамі, работнікамі культуры, узначальвалі прамысловыя і сельскагаспадарчыя прадпрыемствы.

Пасля вайны жыў і працаваў на Дзятлаўшчыне Іван Фёдаравіч Хацько, былы франтавік. Нарадзіўся ён у 1914 годзе.

Вестка аб вераломным нападзе гітлераўцаў на нашу краіну Івана Фёдаравіча застала ва Львове, дзе ў той час ён займаўся на курсах камандзіраў. І адразу са сваімі аднакурснікамі ён ўступіў у бой, дапамагаючы пагранічнікам стрымліваць шалёны націск фашыстаў. Але пасля упартых баёў давялося адступіть перад пераважаючымі сіламі праціўніка.

Восенню 1941 года са спецгрупай палітычнага вучылішча, якая ўваходзіла ў склад 23-й арміі, Іван Фёдаравіч Хацько ваяваў ў раёне Тулы. У якасці палітрука танкавай роты ў складзе 3-га асобнага танкавага батальёна 10-ай стралковай дывізіі ўдзельнічаў у ваенных аперацыях у раёне Запаляр’я. За праяўленную мужнасць і гераізм атрымаў першую сваю ўзнагароду – медаль “За вызваленне савецкага Запаляр’я”.

У 1943 годзе Іван Фёдаравіч быў залічаны ў склад аднаго з палкоў 5-ай гвардзейскай танкавай арміі. З гэтым ваенным злучэннем ён і прайшоў да канца вайны.

Танкавая рота пад камандаваннем І.Ф.Хацько за перыяд баявых дзеянняў на Курскай дузе падбіла 18 танкаў, падавіла 4 зенітныя ўстаноўкі, знішчыла шмат іншай тэхнікі і жывой сілы фашыстаў. За асабісты гераізм камандзір Іван Хацько быў ўзнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.

Іван Фёдаравіч ваяваў у Правабярэжнай Украіне, удзельнічаў у разгроме фашыстаў пад Мінскам, у вызваленні Баранавічаў, Слоніма, Брэста.

Доўгачаканы дзень Перамогі сустрэў на Эльбе, быў камандзірам танкавага батальёна.

Быў ўзнагароджаны яшчэ адным ордэнам Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыннай вайны І ступені, медалью “За ўзяцце Кёнігсберга”.

Пасля вайны Іван Фёдаравіч Хацько працаваў старшынёй праўлення Дзятлаўскага сельпо, старшынёй праўлення калгаса 1-га Мая (в. Жукоўшчына), старшынёй выканкама Дзятлаўскага с/с. На пенсіі актыўна ўдзельнічаў ў грамадскім жыцці раёна.

Дакументы і асабістыя рэчы Хацько І.Ф. прадстаўлены ў экспазіцыі Дзятлаўскага музея.

dyatlovo.museum.by

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#музей #ВОВ #ветеран

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

1 час ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

2 часа ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

19 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

19 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

22 часа ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

22 часа ago