Customize Consent Preferences

We use cookies to help you navigate efficiently and perform certain functions. You will find detailed information about all cookies under each consent category below.

The cookies that are categorized as "Necessary" are stored on your browser as they are essential for enabling the basic functionalities of the site. ... 

Always Active

Necessary cookies are required to enable the basic features of this site, such as providing secure log-in or adjusting your consent preferences. These cookies do not store any personally identifiable data.

Functional cookies help perform certain functionalities like sharing the content of the website on social media platforms, collecting feedback, and other third-party features.

Analytical cookies are used to understand how visitors interact with the website. These cookies help provide information on metrics such as the number of visitors, bounce rate, traffic source, etc.

Performance cookies are used to understand and analyze the key performance indexes of the website which helps in delivering a better user experience for the visitors.

Advertisement cookies are used to provide visitors with customized advertisements based on the pages you visited previously and to analyze the effectiveness of the ad campaigns.

Калашнікаў Аляксей Ягоравіч нарадзіўся 10 сакавіка 1920 года ў вёсцы Аннаўка Вялікаміхайлаўскага раёна Курскай вобласці ў сям’і селяніна.

Сваю працоўную дзейнасць пачаў у жніўні 1936 года ў родным калгасе “Новы шлях”. У сакавіку 1937 года шаснаццацігадовы хлопчык накіроўваецца ў Харкаў, дзе вучыцца ў школе фабрычна-завадскога навучання завода “Серп і молат”. Пасля заканчэння яе працуе слесарам Харкаўскага трактарнага завода, затым слесарам завода № 59.

У сакавіку 1939 года паступае на вучобу ў Чугуеўскае ваенна-пяхотнае вучылішча. У гэтым жа годзе, па камсамольскаму прызыву, пайшоў у рады Чырвонай Арміі і служыў да 1946 года.

Вялікая Айчынная вайна застае яго ў Харкаве. У час адной з варожых бамбёжак Аляксея Калашнікава моцна кантузіла. Ен быў накіраваны ў шпіталь глыбока ў тыл – у Омск.

У лютым 1942 года камандаванне накіравала Калашнікава ў 1-ае Омскае ваенна-тэхнічнае вучылішча імя М.В.Фрунзе. А ўжо ў жніўні, не скончыўшы вучобу, вярнуўся на фронт. Была такая неабходнасць: вораг ашалела імкнуўся авалодаць Сталінградам, каб выйсці на новыя, выгадныя для сябе рубяжы.

Старшы сержант Аляксей Калашнікаў ваявай тады ў складзе 62-ой стралковай дывізіі ў якасці памочніка камандзіра ўзвода ПТР. Зноў быў паранены. Зноў шпіталь.

Пасля лячэння, у пачатку 1943, прайшоў перакваліфікацыю і быў накіраваны ў адзін з вучэбных танкавых палкоў, потым паступіў у распараджэнне камандавання 517-га асобнага агнямётнага танкавага батальёна, які з таго часу дзейнічаў у складзе войск Стэпавага фронта.

Яго франтавыя дарогі праходзілі праз Вялікія Лукі, Невель, Нова-Сакольнікі. З чэрвеня 1944-га, – ІІІ Беларускі Фронт, 11-я гвардзейская армія генерала Галіцкага. Аляксей Ягоравіч удзельнічаў у прарыве абароны праціўніка ў раёне Асінторфа, узяцці Оршы, Талачына, Барысава, абходзе Мінска. Далей ляжаў шлях з баямі праз Маладзечна, Смаргонь, Алітус, Прэнай і іншыя гарады – да мяжы з Усходняй Прусіяй у раёне горада Шырвіндт. У танкавым палку А.Я.Калашнікаў быў у гэты перыяд памочнікам камандзіра ўзвода разведкі. Гэта азначала, што для ўзвода небяспека была асаблівая: танкі разведкі павінны былі заўсёды ісці наперадзе, каб праверыць магчымасць далейшага прасоўвання асноўных сіл.

У канцы чэрвеня 1945 года танкавае падраздзяленне, дзе служыў Калашнікаў, прыбыло ў Дзятлава, дзе дыслакавалася прыкладна год. Тут ён сустрэў сваё каханне ды так і застаўся ў Беларусі.

Аляксей Ягоравіч Калашнікаў ваяваў супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у складзе Сталінградскага, 2-га Прыбалтыйскага і 3-га Беларускага франтоў. За гераізм і адвагу, праяўленую ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, узнагароджаны ордэнам Баявога Чырвонага Сцяга, медалём “За адвагу”, медалямі за абарону і ўзяцце гарадоў.

Член КПСС з 1945 года (у члены партыі быў прыняты на фронце).

У 1946 годзе А.Я.Калашнікаў працуе загадчыкам гаспадаркі Дзятлаўскага спецыяльнага дзіцячага дома №1. У кастрычніку 1947 года ён назначаецца загадчыкам Дзятлаўскага раённага Дома культуры. З лістапада 1950-га года па верасень 1953 года працуе загадчыкам культасветаддзела Дзятлаўскага райвыканкама, а потым прапагандыстам і інструктарам Дзятлаўскага РК КПБ.

У верасні 1954 года Аляксей Калашнікаў, як трыццацітысячнік, вылучаецца на пасаду старшыні калгаса “Перамога” (з 1956 – калгас “Расія”). Тут раскрываецца ўвесь талент яго арганізатарскай дзейнасці. Умацоўваецца эканоміка гаспадаркі, расце дабрабыт калгаснікаў. Знаходзячыся на пасадзе старшыні калгаса, завочна скончыў гістарычны факультэт ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга Беларускі Дзяржаўны універсітэт імя У.І.Леніна ў 1960 годзе. Калгас “Расія”, пры яго кіраўніцтве, стаў адной з лепшых гаспадарак у краіне. За дасягнутыя поспехі ў жывелагадоўлі і раслінаводстве, развіцці сацыяльнай сферы, добраўпарадкаванні населеных пунктаў гаспадаркі калгас неаднаразова ўзнагароджвалі перахадзячымі Чырвонымі сцягамі, Ганаровымі граматамі і дыпломамі.

Заслугі А.Я.Калашнікава перад Радзімай высока адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі. За сваю працу ён атрымаў ордэны Леніна, Кастрычніцкай рэвалюцыі, Дружбы народаў, Працоўнага Чырвонага Сцяга, узнагароджаны многімі медалямі, Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР.

Аляксей Ягоравіч выбіраўся дэлегатам XXV з’езда КПСС, дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, членам абкама і райкама КПБ, дэпутатам раённага Савета народных дэпутатаў.

1 снежня 1984 года Аляксея Ягоравіча Калашнікава не стала. Але памяць аб ім жыве: яго імем названа вуліца ў аграгарадку Раклевічы Дзятлаўскага раёна, у гісторыка-краязнаўчым музеі экспануюцца матэрыялы аб ім, а ў 2008 годзе Аляксей Калашнікаў быў занесены ў Кнігу Славы Дзятлаўскага раёна.

dyatlovo.museum.by

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#музей #ВОВ #ветеран

Похожие публикации