Дзятлаўшчына маладая. У студатрадаў – дзень нараджэння

1 жніўня традыцыйна адзначаецца Дзень беларускіх студэнцкіх атрадаў.

Ён не значыцца ў календары дзяржаўных святочных дат, але мае багатую гісторыю, якая вядзе свой адлік з 60-х гадоў мінулага стагоддзя, калі працоўны семестр прадаўжаўся 62 дні, а пачатак жніўня быў яго мерыдыянам.

З нагоды свята кіраўнік студатрадаўскага руху Дзятлаўшчыны, першы сакратар раённай арганізацыі ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык з салодкімі падарункамі наведала, каб павіншаваць, актывістаў руху з Гезгалаўскай сярэдняй школы імя М. І. Нядзеліна.

– У 14 гадоў вы атрымалі свой галоўны дакумент – пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь і разам з ім – магчымасць стаць удзельнікамі студатрадаў, зарабіць свае першыя грошы, – звярнулася да прысутных Кацярына Уладзіміраўна.

Яна расказала, што сучасныя беларускія студатрады працуюць па педагагічным, экалагічным, сэрвісным, медыцынскім, будаўнічым, сельскагаспадарчым напрамках. Сапраўдным студатрадаўцам становіцца той, хто працуе ў гэтай структуры не менш за дзесяць дзён.

– У вашым студатрадзе ўжо прайшла сельскагаспадарчая змена, цяпер прадаўжаецца экалагічная, калі вы прымаеце ўдзел у рабоце Гезгалаўскага лясніцтва. Віншую ўсіх вас з Днём беларускіх студатрадаў і жадаю, каб час у іх вы бавілі з цікавасцю і карысцю.

Кацярына Хілімончык узгадала, што сучасныя студатрады – пераемнікі традыцый камсамола і моладзевага працоўнага руху СССР, аб якім расказалі госці сустрэчы Святлана Якаўчык і Ядзвіга Гушча. Яны падзяліліся самымі яркімі ўспамінамі аб тых часах, паездках па розных краінах Савецкага Саюза, рабоце і студэнцкай дружбе.

– Не ўпускайце ніводную магчымасць, якую вам прадастаўляе жыццё і наша Рэспубліка Беларусь. Вучыцеся, працуйце, сябруйце, дасягайце самых высокіх мэтаў, падтрымлівайце адзін аднаго ў важныя моманты жыцця, заставайцеся людзьмі і ніколі не забывайце сваю Дзятлаўшчыну, – падвяла вынік Кацярына Хілімончык.

На завяршэнні сустрэчы ўдзельнікі гезгалаўскага студатрада “Энергія” зрабілі фотаздымак на памяць разам з гасцямі мерапрыемства і запісалі святочны чэлендж для іншых студатрадаў  Гродзеншчыны.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае #Дятловщина

administrator

Recent Posts

Падзякі і ўзнагароды за выніковую працу

Напярэдадні Дня работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці калектыў Дзятлаўскага філіяла КУП “Гроднааблпаліва” прымаў віншаванні…

5 часов ago

Кукуруза на зерно, сахарная свекла, картофель, яблоки. На какой урожай рассчитывают аграрии в Беларуси

На какой урожай зерна кукурузы, сахарной свеклы, картофеля и яблок рассчитывают белорусские аграрии, рассказал журналистам…

6 часов ago

Час паспяшацца на прышчэпку

Хутка на Дзятлаўшчыне пачнецца кампанія па імунізацыі насельніцтва супраць віруса грыпу. Як да яе рыхтуюцца…

7 часов ago

Украў, выпіў – у турму

Рэзанансны выпадак адбыўся ў адной з вёсак Дзятлаўскага раёна. Ураджэнец Дзятлаўшчыны, грамадзянін Расійскай Федэрацыі, вярнуўся…

8 часов ago

Бяспека вышэй за ўсё

Кожны павінен ведаць, як паводзіць у экстрэмальнай сітуацыі, каб выратаваць сябе і тых, хто побач.…

9 часов ago

В Беларуси накопали более 500 тыс. тонн сахарной свеклы

Сахарная свекла в Беларуси убрана с 12% площадей, картофель - с 8%. Об этом БЕЛТА…

11 часов ago