Як расказала першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык, гэта міжнародная асветніцка-адукацыйная акцыя прысвечана Дню Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Яна скіравана на павышэнне гістарычнай адукаванасці падрастаючага пакалення, паглыбленне ведаў аб ваенным ліхалецці, павышэнне патрыятычнага патэнцыялу моладзі.
У нашай краіне арганізатарам праекта “Дыктоўка Перамогі” выступіў Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Да напісання работ беларусы далучыліся ў адзіны дзень – 27 красавіка 2023 года. На Дзятлаўшчыне ўдзельнікамі акцыі сталі ўстановы адукацыі раёна.
Дыктоўка складалася з 25 заданняў, распрацаваных Нацыянальным інстытутам адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Акцэнт быў зроблены на трагедыю ў Хатыні і генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. На напісанне “Дыктоўкі Перамогі” было вылучана 45 хвілін. Удзельнікі атрымалі ў раздрукаваным выглядзе індывідуальныя камплекты матэрыялаў, у тым ліку пранумараваны бланк з заданнямі і бланк для адказаў. Кожнаму з іх быў прысвоены індывідуальны ідэнтыфікацыйны нумар, які ўключаў код вобласці, нумары тэрытарыяльнай пляцоўкі і парадкавы нумар удзельніка.
Пераможцы асветніцка-патрыятычнай акцыі “Дыктоўка Перамогі” будуць вызначаны на раённым, абласным і рэспубліканскім узроўнях па максімальнай колькасці балаў, набраных за найменшы час.
Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі прадастаўлены ўдзельнікамі акцыі
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Суд Ленинского района Гродно рассмотрел уголовное дело о коррупционном преступлении в отношении заместителя директора филиала…
Сегодня председатель облисполкома Юрий Караев и помощник Президента – инспектор по Гродненской области Константин Бурак…
У палатачным летніку “Экатурыст” Круцілавіцкай базавай школы прайшла піянерская эстафета для адпачывальнікаў 11-13 гадоў. Дзве…
Национальное агентство по туризму объявляет Национальный конкурс «Вобраз Беларусі. Позірк і адкрыццё» по созданию концепции…
У раённым выканаўчым камітэце пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі з удзелам начальніка аддзела…
На заседании облисполкома под руководством главы региона Юрия Караева обсудили «горячую» тему уборочной кампании, которая…