На Дзятлаўшчыне актыўна адраджаецца бальная культура. Наш раён ужо прымаў у сябе гасцей з розных куткоў Беларусі, а на гэты раз дзятлаўчане самі ездзілі на баль у Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж”.

Удзельнікі харэаграфічнага аматарскага аб’яднання “Эліт Данс” пад кіраўніцтвам Анатоля Кардаша былі запрошаны туды на Міжнародны велікодны мітрапалічы баль моладзі.

Як расказала адна з удзельніц мерапрыемства, наша зямлячка Галіна Касцюк, прыемныя ўражанні пакінула ўрачыстая атмасфера сустрэчы, прасякнутая духам даўніны. У бальнай праграме прымаў удзел Член Савета Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Ігар Марзалюк. Ён уручыў падзякі членам арганізацыйнага камітэта фестывалю за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у духоўна-маральнае выхаванне падрастаючага пакалення. Прысутнічаў на танцавальнай пляцоўцы і магістр тэалогіі, старшыня Камітэта па бальнай культуры Беларускай прафесійнай танцавальнай лігі Антон Гапановіч. Удзельнікі аб’яднання “Эліт Данс” таксама атрымалі падзякі фестывалю.


Паколькі сустрэча была прысвечана велікодным святам, Дню сям’і і 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, то ў яе праграму былі ўключаны не толькі традыцыйныя бальныя танцы, але і майскі вальс 1945 года.

Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае