Праваслаўныя вернікі 7 студзеня адзначаюць вялікае свята – Нараджэнне Хрыстова.


Царква абвяшчае, што ў гэтае свята чалавек прыміраецца з Богам. Усю ноч у праваслаўных цэрквах доўжыцца набажэнства, а на раніцу 7 студзеня людзі віншуюць адзін аднаго з Нараджэннем Хрыстовым.



Дванаццаць наступных дзён называюцца святымі днямі. Пост у гэтыя дні адмяняецца.




На святочнае ўрачыстае богаслужэнне ў сабор навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай у Дзятлаве прыйшлі жыхары і госці райцэнтра, каб разам сустрэць Нараджэнне Хрыстова.








– Віншую ўсіх са святам. Хачу пажадаць самага галоўнага – гэта выратавання ў гэтым зямным свеце, – звярнуўся да прыхаджан благачынны цэркваў Дзятлаўскай царкоўнай акругі іерэй Іаан Кісель. – Жадаю дапамогі Божай ва ўсіх добрых пачынаннях, няхай святло Віфлеемскай зоркі асвятляе ваш шлях, каб па гэтым шляху вы прыйшлі да Хрыста ў Царства Божае. Давайце будзем служыць Госпаду верай і праўдай, малітвай і добрымі ўчынкамі.


Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga