Амаль сорак маладых пар з розных раёнаў Прынёмання сталі ўдзельнікамі традыцыйнага навагодняга балю ў Гродне ў рамках акцыі “Нашы дзеці”.
Сярод іх былі актывісты, пераможцы творчых і спартыўных спаборніцтваў, выдатнікі вучобы – адным словам, яркія і таленавітыя прадстаўнікі маладога пакалення. Наш раён на свяце прадстаўлялі навучэнцы сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча Лізавета Дварчанін і Уладзіслаў Вянско.

Удзельнікаў сустрэчы віншавалі старшыня абласнога Савета дэпутатаў Алена Пасюта, намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Пранюк, начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі аблвыканкама Руслан Абрамчык, начальнік упраўлення культуры аблвыканкама Алена Клімовіч.
На балі маладыя людзі, як і стагоддзі таму, кружылі ў танцы, гулялі і атрымлівалі асалоду ад непаўторнай атмасферы свята. Безумоўна, усе запрошаныя атрымалі навагоднія падарункі.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае #нашидети