Ужо зусім блізка Вялікдзень – самае вялікае і значнае свята хрысціян усіх канфесій, якое заўсёды адзначалася багата і ўрачыста.

За тыдзень да Вялікадня на Гродзеншчыне гаспадыні пачыналi старанна рыхтавацца да свята як духоўна – праз захаванне  строгага посту, так і фізічна – прыбіраць хату і двор, абавязкова ўсімі членамі сям’і наведаць лазню. 

Яшчэ адной важнай прыкметай свята было абнаўленне адзення, таму ў кожнай, нават самай беднай сям’і, стараліся да Вялікадня і дарослым, і дзецям пашыць абноўку.

Напярэдадні Вербнай нядзелі творчыя калектывы Дзятлаўшчыны прынялі ўдзел на абласным свяце-кірмашы “Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня”.

Народны тэатр-студыя гульні “Суседзі”, майстры аддзела традыцыйнага мастацтва і рамёстваў, спецыялісты метадычнага аддзела Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці прадстаўлялі традыцыйную Дзятлаўшчыну на свяце ў Гродне.

Майстар народных рамёстваў Вольга Барабан для юных гасцей прапанавала майстар-клас па вырабе святочнай вярбы. Як вядома, традыцыйна на Дзятлаўшчыне для ўпрыгожвання вербачкі нашы продкі выкарыстоўвалі зялёны барвінак, галінкі ядлоўцу і каляровыя стужкі або ніткі.

Гаспадыні ды гаспадары з усёй Гродзеншчыны былі апрануты ў лепшыя строі. Марына Лотыш, Сяргей Балыкоў і Таццяна Палуносік у святочным адкрыцці свята прадэманстравалі традыцыйны строй Дзятлаўшчыны.

Народны тэатр-студыя гульні “Суседзі” на пляцоўцы тэатраў гульні Гродзеншчыны “Велікоднае дзіва” пазнаёмілі гродзенцаў з сюжэтна-абрадавай праграмай “Ішлі прыйшлі, валачобнікі”.

Марына ЛУКІЯНЕЦ,
загадчыца метадычнага аддзела

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#культура #нашелучшее #нашалепшае

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?
Предыдущая новость

Похожие публикации