У Лідзе стартавалі абласныя спаборніцтвы па хакеі “Залатая шайба” сярод хлопцаў 2006-2007 гадоў нараджэння і маладзейшыя ў дывізіёне “Б” у старэйшай узроставай групе.
Па традыцыі ў лядовых баталіях прымае ўдзел дзятлаўская каманда “Алмаз”.
Як паказаў першы гульнявы дзень, старэйшыя хлопцы паспяхова працягваюць “пераможны” шлях сваіх малодшых папярэднікаў.
Так, на старце спаборніцтваў дзятлаўчане святкавалі “вікторыю” ў матчах з Карэліцкім і Ашмянскім раёнамі – 12 : 0 і 7 : 1 адпаведна.
Перамогі дазволілі нашым юным хакеістам выйсці з групы на лідзіруючай пазіцыі. 3 сакавіка яны будуць гуляць за 1-3 месцы.
Сапернікі “Алмаза” вызначацца па выніках заўтрашніх матчаў. Хто б гэта ні быў, дзятлаўскія хакеісты настроены толькі на перамогу!
Вадзім ФІЛІПОЎСКІ
Фота Аляксандра БЕЛАВУСА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga