У горадзе Слоніме прайшоў епархіяльны этап Міжнародных Калядных чытанняў “Хрысціянскае вучэнне пра чалавека і выклікі сучасных тэхналогій”.
Больш за сто чалавек са Слонімскага, Дзятлаўскага, Навагрудскага і Карэліцкага раёнаў сабраліся ў гімназіі № 1 імя Ф. М. Сінічкіна горада Слоніма, яны працавалі ў пяці секцыях, кожная па сваёй тэматыцы.
Пагаварылі пра погляд Царквы на грамадства ў эпоху сучасных інфармацыйных тэхналогій, штучны інтэлект і нетрадыцыйную рэлігійнасць, духоўна-маральнае выхаванне ў лічбавую эпоху, сям’ю ў стагоддзе высокіх тэхналогій. Удзельнікі выступалі з дакладамі, актыўна абмяркоўвалі, дзяліліся вопытам, а часам і спрачаліся, шукалі адказы на такія пытанні, як “Што значыць быць чалавекам у эпоху імклівага развіцця тэхналогій?”, “Як захаваць вобраз Божы ў свеце, дзе штучны інтэлект і лічбавізацыя мяняюць прывычны лад жыцця?”.
З дакладам “Музей “Дзеці ліхалецця” як прастора духоўна-маральнага выхавання, захавання гістарычнай памяці і супрацоўніцтва з Праваслаўнай Царквой” выступіла кіраўнік гэтага музея, які знаходзіцца ў Новаяльнянскай сярэдняй школе імя А. А. Шаўчук Тамара Крывеня.
Прадоўжылася сустрэча праваслаўных вернікаў у Слонімскім драматычным тэатры па духоўна-асветніцкай праграме. У прывітальным слове сакратар Навагрудскага епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Дзмітрый Сёмуха адзначыў, што ніякія тэхналогіі не заменяць нашу бессмяротную душу, сумленне, любоў, жаданне быць карысным адзін аднаму, адказным перад Богам і бліжнім, і ў нашых сілах сёння паўплываць на падрастаючае пакаленне, каб яны жылі ў тых маральных арыенцірах, пра якія гаварылі ў час мерапрыемства.
Ён уручыў узнагароды за шматгадовую працу на славу Святой Царквы і за добрае супрацоўніцтва з Навагрудскай Епархіяй. У ліку ўзнагароджаных – галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама Марына Абрамчык і настаўніца сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы Аліна Макарэвіч.
Напрыканцы сустрэчы вядучыя адзначылі, што ні на адным этапе жыцця чалавека тэхналогіі не могуць замяніць Бога, мацярынскую малітву, дзіцячае пакаянне, юнацкую чысціню, бацькоўскую адказнасць, старэчую мудрасць. Мы павінны памятаць, што тэхналогіі – гэта інструмент, а Бог – жыццё. Будзем жыць у любові, і тады ніякія выклікі сучасных тэхналогій не будуць нам страшныя.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае
Лічбавізацыя дзяржаўных паслуг у Беларусі набірае абароты. Унікальны ідэнтыфікатар – той самы ключ, які адкрывае…
На базе Дзятлаўскай раённай бібліятэкі з удзелам спецыялістаў сферы нашай краіны і Расійскай Федэрацыі 26…
В центре внимания — подготовка к «Дажынкам-2027» и решение проблем жителей. Председатель Гродненского облисполкома Юрий…
24 ноября поступило сообщение об утонувшем мужчине 1957 года рождения в ручье Мостище вблизи п.…
4 декабря с 09.00 до 11.00 состоится прямая телефонная линия с председателем суда Дятловского района…
Перыяд збору ўраджаю завершаны, узнагароджаны лепшыя з лепшых лідары сельскагаспадарчых дасягненняў. Святочным акордам і словамі…