У абласным цэнтры завяршыўся чарговы этап “Марафона адзінства”, удзельнікамі якога сталі беларускія знакамітасці, медыйныя персоны. Вядомы на ўсю краіну аграблогер з Дзятлаўшчыны Дзяніс Трафімчык:

– “Марафон адзінства” ў Гродне прайшоў проста на “Ура! Брава, Гродна!” Ні ад каго з тых людзей, з кім выпала сустрэцца, не пачуў ніводнага кепскага слова. Кіраўніцтву вобласці, горада і ўсім людзям, якія паўдзельнічалі ў арганізацыі марафона, стаўлю свойскую падабайку. Малайцы! Усё было дэталёва прыдумана: ад лакацыі да самых дробных дэталяў. Каробчыцы – неверагоднае месца! Я там ні разу не быў, цяпер абавязкова паеду туды, калі пацяплее, каб усё разгледзець, распытаць. Як жа цудоўна ўпрыгожаны Гродна! Ідзеш па вуліцы Савецкай у захапленні – усё гарманічна, прыемна воку. Яшчэ мне вельмі спадабалася выступленне саксафаністаў, якія выдатна ігралі, завялі ўсю залу. І дарослыя, і дзеці – усе падтрымлівалі выступленне. Мае падпісчыкі цікавіліся, колькі заплацілі аграблогу за ўдзел у мерапрыемстве, на што адказваю ўсім: удзел у такіх мерапрыемствах, як “Марафон адзінства”, хочацца прымаць без усякіх дадатковых стымулаў, прыехаць, шмат пабачыць, самому расказаць, тым больш мне, чалавеку, які піша пра людзей. На кожным прадпрыемстве, якое наведвалі, стараўся пагутарыць з яго работнікамі, якія працуюць дзеля дабра нашай краіны, людзей, дзяцей, нашай будучыні.

Наталля АВЯРЧУК
Фота прадастаўлены Дзянісам Трафімчыкам
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga